TGViewer
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 · 9.57K subscribers
Post #36751 998
🫂 «Білі нават электрашокерам для жывёл». Беларусу, які адбыў пяць гадоў калоніі, патрэбная дапамога

38-гадовага Івана Супрунчыка асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за супрацоўніцтва з праектам «Чорная кніга Беларусі». Ён перадаваў туды звесткі пра сваяка тагачаснага намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.

«Яны [сілавікі] закінулі мяне ў мікрааўтобус і пачалі збіваць — рукамі і нагамі. Неўзабаве я страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, збіццё працягнулася, у тым ліку электрашокерам для жывёл. Іх было не менш за сем чалавек разам з кіроўцам».


У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі.

22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу.

❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL
  • ❤ 18
  • 🤬 4
  • 😡 2
More from @viasna96
  1. Oct 9, 2026🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Прохаравым Васіль…
  2. Oct 9, 2026❗️ "Былі думкі пра суіцыд". Палітзнявленая Марына Леановіч у цяжкім псіхалагічным стане «М…
  3. Oct 9, 2026🎥 «Гучыць, як жарт, але гэта наша рэальнасць» Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч р…
  4. Oct 9, 2026❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы суп…
  5. Oct 9, 2026🗣 Алесь Бяляцкі пракаментаваў Нобелеўскую прэмію міру Наві Пілай «Я, вядома, рады таму, ш…
  6. Oct 9, 2026📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову» Мы збіраем і захоў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →