TGViewer
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 · 9.57K subscribers
Post #36733 711
🫂 «Я не прашу сабе галівудскую ўсмешку, проста хачу есці як звычайны чалавек». Былай палітзняволенай патрэбная дапамога

Былая палітзняволеная Таццяна Шымко пасля прымусовага вывазу з Беларусі мае патрэбу ў жыццёва неабходным пратэзаванні зубоў, каб мець магчымасць нармальна харчавацца.

У снежні 2025 года Таццяну разам з групай палітвязняў прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Польшчы, атрымала міжнародную ахову і спрабуе пачаць жыццё наноў.

«Мне цяжка прасіць аб дапамозе, але без яе я не спраўлюся. Гэтая аперацыя і пратэзаванне патрэбныя не дзеля прыгажосці, а каб вярнуць базавую функцыю: магчымасць нармальна харчавацца, падтрымліваць здароўе, працаваць і жыць без штодзённых пакутаў».


У 2024 годзе Таццяну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

💙 Дапамагчы Таццяне можна па спасылцы BYSOL
  • 💔 18
  • ❤ 8
  • 👍 1
More from @viasna96
  1. Oct 8, 2026🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетга…
  2. Oct 8, 2026🎙 «Памыліцца можа не толькі суддзя». Леанід Судаленка — пра шостую прычыну супраць смярот…
  3. Oct 8, 2026🎬 Валанцёрская служба «Вясны» прэзентуе кароткі фільм пра смяротнае пакаранне Да Тыдня су…
  4. Oct 8, 2026🤬 Прыціснулі шыю да асфальту і сталі каленам на спіну: АМАП затрымаў 60-гадовага мужчыну…
  5. Oct 8, 2026🔎 Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук Беларускага выдаўца і заснавальн…
  6. Oct 8, 2026❗️ Палітзняволены Вячаслаў Арэшка канчаткова страціў зрок у калоніі Беларускі палітолаг, г…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →