Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 6 — памыліцца можа не толькі суддзя.
Памыліцца можа следчы, эксперт або сведка. Чалавек можа прызнаць віну пад ціскам, а суд — паверыць абвінавачанню. Праз некалькі гадоў могуць з'явіцца новыя доказы.
«Калі чалавек жывы, справу яшчэ можна перагледзець, несправядлівы прысуд адмяніць. Калі чалавека ўжо расстралялі — позна», — кажа Леанід.