Беларускі палітолаг, грамадскі дзеяч і актывіст прафсаюза РЭП Вячаслаў Арэшка стаў цалкам невідушчым. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сваячка палітвязня, якая атрымлівае інфармацыю пра ягоны стан у калоніі.
«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму».
Тры дні таму Вячаслаў даслаў ліст і павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў ён нават напісаў сваёй рукой, але амаль нічога з напісанага немагчыма было прачытаць.
Паводле крыніцы, адміністрацыя калёніі № 22, дзе трымаюць палітвязьня, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся.
«Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа ня вытрымаць этапу. Тое, што распавядаў пра Вацлава журналіст Семчанка — усё так і ёсьць», — дадала крыніца.
📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 8 кастрычніка
