TGViewer
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 · 9.57K subscribers
Post #36720 1.17K
🟨 «Напамін пра выкраслены час з майго жыцця». Былая палітзняволеная Таццяна Біруля — пра фота з калоніі

Салігарчанка Таццяна Біруля была затрымана ў 2021 годзе разам з мужам і асуджана па шэрагу пратэсных артыкулаў да шасці гадоў зняволення. У верасні 2024 года яе вызвалілі па памілаванні. Жанчына падзялілася фотаздымкам з калоніі са спраўкі аб вызваленні.

Паводле былой палітзняволенай, супрацоўнік калоніі рабіў гэта фота на "каранціне" каля сцяны.

«Я адчувала ў той момант, што гэта канец, і што ў гэтым месцы мне прыйдзецца правесці чатыры года», – узгадвае свае пачуцці Таццяна.


Жанчына кажа, што цяпер, ужо ў бяспецы, стараецца ўвогуле не думаць ні пра гэта фота, ні пра тое, праз што ёй прыйшлося прайсці ў сувязі з палітычным пераследам.

«Гэта фота — напамін пра выкраслены час з майго жыцця. Фота захоўваецца ў мяне толькі як дакумент, і ўсё».


📌 «Не разбураць ні муры, ні турмы». Гісторыя кахання і змагання сям'і палітвязняў Бірулёў
  • 💔 24
  • 🙏 6
  • ❤ 2
More from @viasna96
  1. Oct 8, 2026🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетга…
  2. Oct 8, 2026🎙 «Памыліцца можа не толькі суддзя». Леанід Судаленка — пра шостую прычыну супраць смярот…
  3. Oct 8, 2026🎬 Валанцёрская служба «Вясны» прэзентуе кароткі фільм пра смяротнае пакаранне Да Тыдня су…
  4. Oct 8, 2026🤬 Прыціснулі шыю да асфальту і сталі каленам на спіну: АМАП затрымаў 60-гадовага мужчыну…
  5. Oct 8, 2026🔎 Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук Беларускага выдаўца і заснавальн…
  6. Oct 8, 2026🫂 «Я не прашу сабе галівудскую ўсмешку, проста хачу есці як звычайны чалавек». Былай палі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →