TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146641 1.19K
Статкевіч выказаўся пра мэты Крамля ва Украіне

Паводле былога палітвязня, агучаная кіраўніцтвам РФ мэта ўзяцця пад кантроль усяго Данбасу – хлуслівая. Насамрэч, як мяркуе Статкевіч, Расея хоча поўнага знішчэння ўкраінскай дзяржавы і нацыі.

«Каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, абвясціла яе сваёй».


Мікалай Статкевіч упэўнены, што ўкраінцы ў вачах усяго свету даказалі сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю. Палітык таксама дае параду расейцам:

«Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 гадоў агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненнае права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці».
  • 💯 21
  • ❤ 3
  • ⚡ 1
More from @belsat
  1. Oct 7, 2026☝️У Егіпце таксама арыштоўваюць журналістаў, і цэлымі рэдакцыямі Так затрымалі шэсць журна…
  2. Oct 7, 2026☝️"Тэхналогіі контррэвалюцыі" Кнігу пад такой назвай напісаў і выдаў грамадска-палітычны а…
  3. Oct 7, 2026💥 #галоўнае за 7 кастрычніка ✔️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі лега…
  4. Oct 7, 2026🥊 Прэзідэнт Польшчы выйшаў у рынг супраць знакамітага філіпінскага баксёра Мэні Пак'яа Пр…
  5. Oct 7, 2026💁🏼‍♀️ «Чалы. Дарэчы» У сённяшнім выданні Сяргей Чалы аналізуе ядравыя пагрозы Пуціна, ма…
  6. Oct 7, 2026🪶 Так выглядае сяброўства сінічак і чалавека ў гомельскім парку Сініцы – адны з самых дав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →