🗺 Як Беларусь апошні раз змяняла свае межы — і пры чым тут Смаленшчына
У ХХ стагоддзі межы Беларусі перакройваліся неаднаразова. Але апошняя іх змена адбылася адносна нядаўна — у 1964 годзе, калі БССР атрымала ад РСФСР сем вёсак Смаленскай вобласці і больш за 2 тысячы гектараў зямлі.
Гэтай гісторыі папярэднічала куды больш маштабная змена. У студзені 1919 года Смаленск быў сталіцай толькі што абвешчанай Савецкай Беларусі, але ўжо праз некалькі тыдняў Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні былі перададзеныя ў склад Расіі. Віцебшчына і Магілёўшчына пазней часткова вярнуліся ў БССР, а Смаленшчына — не.
Чаму ж у 1960-я жыхары некалькіх расійскіх вёсак самі папрасілі далучыць іх да Беларусі? Як яны дамагліся змены рэспубліканскай мяжы і чаму сем вёсак засталіся беларускімі нават пасля таго, як прычына перадачы фактычна знікла?
👉 «Зеркало» расказвае гісторыю апошняй змены межаў Беларусі
Post #2971
359

- 👍 10















