У Беластоку адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння Сакрата Яновіча
Сакрат Яновіч — адзін з найбольш значных беларускіх інтэлектуалаў Падляшша XX і пачатку XXI стагоддзяў, стваральнік унікальнай паэтычнай прозы і філасофскіх мініяцюр.
4 верасня — акурат у дзень 90-гадовага юбілею выдатнага беларускага і польскага пісьменніка, публіцыста ды грамадскага дзеяча — у Беластоку адбудзецца ўрачысты памятны вечар.
Імпрэза пройдзе ў клубе Zmiana Klimatu (вул. Варшаўская, 6). Яе арганізатарамі выступаюць Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Villa Sokrates.
Сакрат Яновіч выдаў больш за 20 кніг, перакладзеных на дзясятак моў свету, змагаўся за захаванне беларускай ідэнтычнасці, стаяў біля вытокаў Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА), а яго дом у Крынках — Villa Sokrates — рокамі быў галоўным культуралагічным асяродкам рэгіёна.
Чытаць на сайце або без VPN.
Post #2959
304
