TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3256 101

Forwarded from Мінскія рэчы

«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-канале Minsk Museum!

Сустрэча, прысвечаная гарадскому грамадскаму пасажырскаму транспарту, адбылася ў Мінскай гарадской ратушы 1 сакавіка 2026 года, напярэдадні гадавіны першай летапіснай згадкі пра Мінск.

Транспарт – гэта «крывяносная сістэма» горада, якая забяспечвае яго жыццядзейнасць, эканамічны рост і сацыяльныя сувязі. Вядомы краязнаўца Павел Растоўцаў, выкарыстоўваючы карты і планы, фатаграфіі і чарцяжы, дакументы і друкаваныя выданні, узнавіў карціну руху людзей і транспарту на мінскіх вуліцах канца XIX – пачатку ХХ стагоддзяў. Дзякуючы яго карпатлівай працы і таленту апавядальніка наведвальнікам лекторыя адкрыліся новыя факты аб праектах будаўніцтва трамвая і спадарожнай інфраструктуры ў горадзе. Запіс лекцым пазнаёміць вас нават з тымі планамі, якія так і засталіся на паперы.

Лекцыя праходзіла на рускай мове.

https://youtu.be/gK6zzwgrv-Y
  • 👍 3
  • 🤔 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  2. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  3. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  4. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
  5. Oct 9, 2026Як Беларусь стварала ўласную дзяржаву пасля распаду СССР? Незалежнасць абвешчаная, але як…
  6. Oct 9, 2026🌾 Як савецкая ўлада ператварыла харчовы крызіс у катастрофу: Вялікі голад у Малдове У 194…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →