TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3250 267
🌾 Як савецкая ўлада ператварыла харчовы крызіс у катастрофу: Вялікі голад у Малдове

У 1946–1947 гг. Малдаўская ССР перажыла Вялікі голад, які забраў каля 200 тыс. жыццяў — амаль дзясятую частку насельніцтва.

Пра трагедыю распавяла ў Варшаве гісторык Людміла Кажакару, дырэктар Музея ахвяр дэпартацый і палітычных рэпрэсій Малдовы.

Засуха і пасляваенная разруха былі толькі часткай прычын катастрофы. Савецкія ўлады працягвалі прымусова забіраць у сялян збожжа, пазбаўляючы іх апошніх запасаў. У 1946 г. план рэквізіцый дасягаў 260 тыс. тон.

Голад прывёў да масавай смяротнасці і нават выпадкаў канібалізму. Пры гэтым у 1946 г. СССР экспартаваў мільён тон збожжа, а значная частка канфіскаванага ўраджаю проста згніла.

Паводле даследчыцы, трагедыі можна было пазбегнуць: у дзяржавы хапала рэсурсаў, каб выратаваць людзей, але савецкае кіраўніцтва аддало перавагу выкананню планаў.

🔗 Падрабязней у матэрыяле Беларускай службы Польскага радыё
  • 🤬 8
  • 😢 3
  • 💯 1
  • 💔 1
  • 😨 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  2. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  3. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  4. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  5. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
  6. Oct 9, 2026Як Беларусь стварала ўласную дзяржаву пасля распаду СССР? Незалежнасць абвешчаная, але як…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →