TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3251 307
Як Беларусь стварала ўласную дзяржаву пасля распаду СССР?

Незалежнасць абвешчаная, але як ператварыць былую савецкую рэспубліку ў паўнавартасную дзяржаву з уласнымі сімваламі, войскам, грашыма і межамі?

У новым выпуску «Загляне Сонца» Саша Івулін распавядае, як Беларусь на пачатку 1990-х выбудоўвала сваю дзяржаўнасць.
🔹 Як адзін голас мог вырашыць лёс бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні»?
🔹 Чаму тысячы беларускіх афіцэраў імкнуліся вярнуцца на радзіму?
🔹 Што сталася з 81 міжкантынентальнай ядзернай ракетай?
🔹 Чаму беларускія грошы называлі «зайчыкамі» і «шушікамі» і як замест рубля ледзь не з'явіўся талер?
🔹 Адкуль узяўся міжнародны тэлефонны код +375?

Гісторыя першых гадоў незалежнасці — пра складаныя рашэнні, страчаныя магчымасці і стварэнне дзяржаўных інстытутаў літаральна з нуля.

▶️ Глядзець новы выпуск «Загляне Сонца»
YouTube Як Беларусь атрымала свае грошы, войска, тэлефонны код +375, мяжу і «Пагоню» Незалежнасць ёсць. А дзяржава? Як Беларусь стварала сябе пасля СССР Як адзін голас мог вырашыць лёс бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні»? Чаму тысячы беларускіх афіцэраў хацелі вярнуцца дадому, але атрымалася гэта далёка не ва ўсіх? Што Беларусь зрабіла з…
  • 👍 7
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  2. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  3. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  4. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  5. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
  6. Oct 9, 2026🌾 Як савецкая ўлада ператварыла харчовы крызіс у катастрофу: Вялікі голад у Малдове У 194…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →