TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.5K
Videos
125
Links
1.6K
Recent Posts 15 shown
Post #3136 215

Forwarded from Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Рубрыка «Варшаўскі мост». Што яднае ўкраінскую Валынь з Польшчай і Беларуссю

Гэта чацвёрты том серыі, у якой дагэтуль убачылі свет кнігі пра архітэктурную спадчыну Рэчы Паспалітай, якая захавалася на тэрыторыі сучасных заходняй Беларусі і ўсходняй Літвы, або землях Вялікага Княства Літоўскага.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3733805
  • 👍 4
  • 🤔 1
  • 👀 1
Post #3135 156

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

25 гадоў таму пачалася адна з самых доўгіх народных абаронаў Курапатаў.

20 верасьня 2001 году, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз Курапаты.

На абарону месца масавых расстрэлаў выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, моладзь і грамадзкасьць. На шляху будаўнічай тэхнікі ставілі сотні крыжоў, праводзілі набажэнствы і арганізоўвалі кругласутачную ахову.

Народная вахта працягвалася 250 дзён.
  • ❤ 9
  • 👍 4
  • 😢 1
  • 🙏 1
  • 💔 1
Post #3134 214

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

Масква вырашыла распачаць маленькую пераможную вайну супраць іншай краіны і ўсталяваць там сваю марыянетачную ўладу. Спойлер: гэтага не адбылося.

@euroradio згадвае гісторыю савецка-фінскай вайны 1939–1940 гадоў, якую не вельмі любіў згадваць СССР.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-malenkaya-peramozhnaya-specaperacyya-stala-peklam-dlya-maskvy

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
  • 👍 6
  • 🤬 2
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #3133 265
Катастрофа на Мінскім радыёзаводзе: чаму ў СССР схавалі праўду пра выбух

Чарговы выпуск «Загляне Сонца» — пра адну з найбуйнейшых прамысловых катастроф у гісторыі Беларусі. У выніку выбуху на Мінскім радыёзаводзе загінулі больш за 100 чалавек, сотні атрымалі раненні, але многія акалічнасці трагедыі на дзесяцігоддзі засталіся засакрэчанымі.

Чаму завод працягваў працаваць, хоць пра небяспеку ведалі загадзя? Як за некалькі гадзін да выбуху цэх атрымаў ад камісіі адзнаку «выдатна», хоць канцэнтрацыя выбухованебяспечнага пылу перавышала норму ў 13 разоў? Якія памылкі былі дапушчаныя падчас выратавальнай аперацыі і каго ў выніку прызналі вінаватым?

Асобна — пра канфлікт Пятра Машэрава з Масквой і пра тое, чаму 97 тамоў крымінальнай справы былі засакрэчаныя.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/5bPbZiUPIg4
YouTube Катастрофа, якую засакрэцілі ў СССР: Машэраў супраць Масквы, больш за 100 загінулых і 300 параненых Выбух на Мінскім радыёзаводзе: як у СССР схавалі праўду ад беларусаў Чаму завод працягваў працу, хоць кіраўніцтва ведала пра небяспеку? Як за некалькі гадзін да выбуху цэх атрымаў ад камісіі адзнаку «выдатна»? Чаму канцэнтрацыя выбухованебяспечнага пылу…
  • 👍 6
  • 💔 1
Post #3131 239

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

Беларусы Вільні дбаюць пра захаванне памяці Францішка Аляхновіча
 
🔺 Памяць драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, празаіка Францішка Аляхновіча, на іх думку, незаслужана сціраецца ў памяці беларускага грамадства. Таксама супрацоўнікі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча хочуць дабіцца эксгумацыі цела Францішка Аляхновіча і яго перапахавання на могілках Росы, дзе знаходзіцца яго кенатаф. 
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/aljachnovic/
  • ❤ 12
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #3130 265
«Пецярбург у мініяцюры»: Гомельскі турцэнтр прапануе імперскі погляд на гісторыю горада

Гомельскі турыстычны інфармацыйны цэнтр анансаваў экскурсію «Спадчына Гомельскай зямлі». Сярод яе тэмаў — гісторыя гарадскіх вуліц і тракціраў ХІХ стагоддзя, неафіцыйныя назвы раёнаў, а таксама пытанне: «Чаму Гомель называюць Санкт-Пецярбургам у мініяцюры?»

BGmedia звяртае ўвагу, што такі падыход прапануе глядзець на гісторыю горада найперш праз расійскую імперскую спадчыну. Пры гэтым гісторыя Гомеля пачалася задоўга да ўваходжання ў склад Расійскай імперыі і мае значна шырэйшы кантэкст.

Падобную тэндэнцыю аўтары бачаць і ў іншых буйных гарадах Беларусі, дзе ў турыстычных і краязнаўчых наратывах усё больш месца займае расійская імперская оптыка, а папярэднія перыяды гісторыі адсоўваюцца на другі план.

👉 Больш пра тое, як змяняецца інтэрпрэтацыя гарадской гісторыі, — у публікацыі BGmedia
  • 🤬 14
  • 🤮 2
  • 🔥 1
Post #3129 267

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

💪Курган Славы пад Мінскам атрымаў статус помніка міжнароднага значэння

Мемарыяльнаму комплексу прысвоілі першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прыняў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет пры Мінкульце.

Першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці — найвышэйшы статус, які атрымліваюць аб’екты міжнароднага значэння, каштоўныя не толькі для Беларусі, але і для сусветнай спадчыны.

Курган Славы знаходзіцца на 21-м кіламетры трасы М2. Першых наведнікаў мемарыял прыняў 5 ліпеня 1969 года. Яго адкрыццё прымеркавалі да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Некаторыя гісторыкі крытыкавалі канцэпцыю Кургана Славы за штучную «саветызацыю» нацыянальнай памяці.

Адзначалася, што празмерны акцэнт на савецкай гісторыі выцясняе з грамадскай свядомасці іншыя важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Чытайце таксама: Гродзенскай школе прысвоілі імя Міхася Васілька
  • 🤮 6
  • 🥱 3
  • 🤷 2
  • 👍 1
  • 😁 1
  • 😨 1
  • 🤪 1
  • 💊 1
Post #3128 231

Forwarded from Будзьма беларусамі!

⚔️ Алесь Кіркевіч: Гісторыя не навука. Яна — забівае

За крытыку гіпотэзы Пуанкарэ вас ніхто не пасадзіць у СІЗА і не выпіша штраф. Спрачацца ў сацыяльных сетках з Дарвінам ці Эйнштэйнам — бяспечна. Нават калі вы напішаце, што «2+2=5», ніхто не адрэагуе. Дзяржава і грамадства пройдуць міма. Іншая справа — гісторыя...

Паспрабуйце напісаць, што абарона Берасця ў 1941 годзе цягнулася не 32 дні, а 8 ці 3. Напішыце, што тая абарона не мела істотнага вайсковага значэння або — нагадайце, што сам горад, Берасце, быў цалкам падкантрольны Вермахту ўжо праз паўдні пасля нападу на СССР. Калі Вы ў Беларусі, не раю спрабаваць. Калі па-за Беларуссю — паспрабуйце. Заадно пакіньце сабе пару вольных дзён на спрэчкі і праклёны ў анлайне.


Працяг па спасылцы. ✔️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👍 11
  • ❤ 2
  • 😢 2
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #3125 278
«За нашу і вашу свабоду»: у Кіеве адкрылася беларуская выстава

19 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду», прымеркаваная да 35-годдзя зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Экспазіцыя праводзіць праз розныя эпохі беларускай гісторыі — ад Полацкай дзяржавы і ВКЛ праз БНР, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя да сучаснасці. Прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, узнагароды, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска.

На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня», беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга і сябра рады Алесь Чайчыц, які таксама правёў лекцыю пра гісторыю беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі. Памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, ушанавалі хвілінай маўчання.
  • ❤ 11
  • 👍 5
  • 🙏 1
  • 🤡 1
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #3122 208

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G

Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:

«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»


19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку.

Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт.

📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
  • 👍 8
  • 💩 1
Post #3121 275
Як (не) працавала савецкая прававая сістэма

На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы» — пра тое, як былі ўладкаваныя суды, пракуратура і іншыя прававыя інстытуты ў СССР і чаму фармальныя гарантыі правоў часта саступалі інтарэсам дзяржавы.

У выпуску расказваюць, як у сталінскі час судовыя працэдуры суседнічалі з пазасудовымі рэпрэсіўнымі органамі — «тройкамі» і «асобымі нарадамі», а таксама пра сфабрыкаваныя палітычныя справы ў БССР, у тым ліку «Саюз вызвалення Беларусі» і рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі.

Асобная ўвага — карнай псіхіятрыі, палітычным працэсам познесавецкага часу і таму, як Канстытуцыя 1977 года суіснавала з практыкамі нагляду КДБ, абмежаваннямі свабоды слова і пераследам іншадумцаў.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=JBSf-jz4PYihvcnl
  • 👍 9
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #3120 265

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 25 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Культурная спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора літоўска-беларускага дыялогу».

🔻 Яна пройдзе ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў.

🔻 Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць ролю Цёткі ў беларускім і літоўскім нацыянальным адраджэнні, яе літаратурную і грамадскую дзейнасць, а таксама значэнне творчасці пісьменніцы для сучаснай беларускай культуры. Канферэнцыя будзе весціся на беларускай і літоўскай мовах.

https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-prysvecanaja-spadcyne-cetki/
  • ❤ 8
  • 👍 4
  • 👏 1
Post #3119 244

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі ў нямым фільме рэжысёра Уладзіміра Гардзіна становіцца не проста гістарычнай асобай, а сімвалам народа. Ён гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Яго фінальны зварот “Чуеш, Беларусь!” нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння.

Пра зняты ў 1928 годзе першы савецкі фільм пра Кастуся Каліноўскага расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі — вядоўца "Нашага кіно" на Belarus Tomorrow: https://youtu.be/YEBCpfC4RHY
  • 👍 10
Post #3118 278

Forwarded from Годная гісторыя

Ужо сёння! Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары

Адкрытая лекцыя Алены Ляшкевіч – 22 верасня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.

Пагаворым пра святы і традыцыі, якія адзначаліся блізка да восеньскага раўнадзенства, і сімволіку замыкання Зямлі на зіму.

Гэтая адкрытая лекцыя стане ўводзінамі да новага аўтарскага курса Алены Ляшкевіч пра беларускі традыцыйны каляндар.
YouTube Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары | Алена Ляшкевіч Падзякаваць лектарцы можна данатам, даслаўшы буську тут: https://buymeacoffee.com/hodna Падчас лекцыі фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядзе пра святы беларускага традыцыйнага календара, якія адзначаліся блізка да даты восеньскага раўнадзенства і ўлучалі…
  • ❤ 6
  • 👍 4
Post #3117 299
«Там, дзе мяне няма»: у Вільні прэзентуюць кнігу ўспамінаў Галіны Войцік

25 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма».

Галіна Войцік (1927–2007) — беларуская дзяячка і публіцыстка, вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка, перакладчыца і аўтарка шматлікіх успамінаў пра віленскіх беларусаў. Яе кніга — пра Вільню і яе людзей, сямейныя і гарадскія традыцыі. Раней гэтыя ўспаміны друкаваліся ў газетах, а цяпер упершыню сабраныя пад адной вокладкай.

Кнігай «Там, дзе мяне няма» выдавецтва Skaryna Press адкрывае «Віленскую серыю». У ёй таксама рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.

Фрагмент успамінаў Галіны Войцік можна прачытаць на сайце Skaryna Press

📅 25 верасня, 18:00
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленская, 20
  • ❤ 6
  • 👍 5
Older posts →

About this channel

How can I read @beliph without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Беларускі інстытут публічнай гісторыі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Беларускі інстытут публічнай гісторыі have?
Беларускі інстытут публічнай гісторыі (@beliph) has 1.27K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Беларускі інстытут публічнай гісторыі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →