TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3125 283
«За нашу і вашу свабоду»: у Кіеве адкрылася беларуская выстава

19 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду», прымеркаваная да 35-годдзя зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Экспазіцыя праводзіць праз розныя эпохі беларускай гісторыі — ад Полацкай дзяржавы і ВКЛ праз БНР, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя да сучаснасці. Прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, узнагароды, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска.

На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня», беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга і сябра рады Алесь Чайчыц, які таксама правёў лекцыю пра гісторыю беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі. Памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, ушанавалі хвілінай маўчання.
  • ❤ 11
  • 👍 5
  • 🙏 1
  • 🤡 1
  • 💯 1
  • 💔 1
More from @beliph
  1. Sep 25, 2026Расказваем, як 50 гадоў таму Камітэт абароны рабочых праклаў шлях да легендарнай «Салідарн…
  2. Sep 25, 2026Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць да…
  3. Sep 25, 2026Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свеж…
  4. Sep 25, 2026👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла…
  5. Sep 25, 202625 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай нявол…
  6. Sep 25, 2026«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: https://smarturl.click/qq2L7…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →