TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3140 181

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму

Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.).

Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай.

«Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.
  • 🤔 5
  • 🔥 2
  • 🤡 1
More from @beliph
  1. Sep 26, 2026📌 25 верасня ў Вільні ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў адбылася канферэнцыя «Культурная…
  2. Sep 26, 2026🎼 «Род князёў Агінскіх: музыка, палітыка, паўстаньні ды каханьні» У нядзелю, 27 верасня,…
  3. Sep 26, 2026«Страшна глядзець на фота, дзе сядзяць прыгожыя, заможныя людзі, а потым чытаць іх дзённік…
  4. Sep 25, 20262008 год у Беларусі: АЭС, выбух у Мінску, «жывы шчыт» і БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў У новым выпу…
  5. Sep 25, 2026Расказваем, як 50 гадоў таму Камітэт абароны рабочых праклаў шлях да легендарнай «Салідарн…
  6. Sep 25, 2026Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць да…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →