TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3143 155
2008 год у Беларусі: АЭС, выбух у Мінску, «жывы шчыт» і БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

У новым выпуску другога сезона #IMBY — пра падзеі 2008 года.
Беларускія ўлады прымаюць рашэнне будаваць АЭС, міліцыя выкарыстоўвае людзей як «жывы шчыт» падчас пагоні за нецвярозым кіроўцам, а ў ноч на 4 ліпеня падчас святочнага канцэрта ў цэнтры Мінска адбываецца выбух, у выніку якога дзясяткі людзей атрымліваюць раненні.

Гэта ж год, калі Аляксандр Лукашэнка вызваляе з калоніі свайго былога канкурэнта на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Казуліна і ўпершыню публічна паказвае малодшага сына Мікалая.

А яшчэ — адзін з самых яркіх гадоў у гісторыі беларускага спорту: БАТЭ выходзіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, Андрэй Арамнаў ставіць сусветныя рэкорды на Алімпіядзе ў Пекіне, браты Касціцыны гуляюць у НХЛ, а мінскае «Дынама» дэбютуе ў КХЛ.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/LJrTXXhSBho
YouTube 2008. КОЛЯ. АЭС. Выбух у МIНСКУ. Жывы ШЧЫТ. Глеб у БАРСЕЛОНЕ. БАТЭ ў Лізе Чэмпіёнаў 📚 Набыць кнігу #IMBY Том 1. 1991-2005 https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005 https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFGl6ntcrcItoOzqAfSWESLU https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFHCpypOJVLBeLUlR3GHkx2k Спадабаўся праект? Падтрымай…
  • 👍 5
  • 🔥 2
  • 😐 1
More from @beliph
  1. Sep 25, 2026Расказваем, як 50 гадоў таму Камітэт абароны рабочых праклаў шлях да легендарнай «Салідарн…
  2. Sep 25, 2026Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць да…
  3. Sep 25, 2026Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свеж…
  4. Sep 25, 2026👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла…
  5. Sep 25, 202625 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай нявол…
  6. Sep 25, 2026«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: https://smarturl.click/qq2L7…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →