За крытыку гіпотэзы Пуанкарэ вас ніхто не пасадзіць у СІЗА і не выпіша штраф. Спрачацца ў сацыяльных сетках з Дарвінам ці Эйнштэйнам — бяспечна. Нават калі вы напішаце, што «2+2=5», ніхто не адрэагуе. Дзяржава і грамадства пройдуць міма. Іншая справа — гісторыя...
Паспрабуйце напісаць, што абарона Берасця ў 1941 годзе цягнулася не 32 дні, а 8 ці 3. Напішыце, што тая абарона не мела істотнага вайсковага значэння або — нагадайце, што сам горад, Берасце, быў цалкам падкантрольны Вермахту ўжо праз паўдні пасля нападу на СССР. Калі Вы ў Беларусі, не раю спрабаваць. Калі па-за Беларуссю — паспрабуйце. Заадно пакіньце сабе пару вольных дзён на спрэчкі і праклёны ў анлайне.
Працяг па спасылцы. ✔️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
