💪Курган Славы пад Мінскам атрымаў статус помніка міжнароднага значэння
Мемарыяльнаму комплексу прысвоілі першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прыняў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет пры Мінкульце.
Першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці — найвышэйшы статус, які атрымліваюць аб’екты міжнароднага значэння, каштоўныя не толькі для Беларусі, але і для сусветнай спадчыны.
Курган Славы знаходзіцца на 21-м кіламетры трасы М2. Першых наведнікаў мемарыял прыняў 5 ліпеня 1969 года. Яго адкрыццё прымеркавалі да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Некаторыя гісторыкі крытыкавалі канцэпцыю Кургана Славы за штучную «саветызацыю» нацыянальнай памяці.
Адзначалася, што празмерны акцэнт на савецкай гісторыі выцясняе з грамадскай свядомасці іншыя важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Чытайце таксама: Гродзенскай школе прысвоілі імя Міхася Васілька
Post #3129
269
