TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3117 304
«Там, дзе мяне няма»: у Вільні прэзентуюць кнігу ўспамінаў Галіны Войцік

25 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма».

Галіна Войцік (1927–2007) — беларуская дзяячка і публіцыстка, вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка, перакладчыца і аўтарка шматлікіх успамінаў пра віленскіх беларусаў. Яе кніга — пра Вільню і яе людзей, сямейныя і гарадскія традыцыі. Раней гэтыя ўспаміны друкаваліся ў газетах, а цяпер упершыню сабраныя пад адной вокладкай.

Кнігай «Там, дзе мяне няма» выдавецтва Skaryna Press адкрывае «Віленскую серыю». У ёй таксама рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.

Фрагмент успамінаў Галіны Войцік можна прачытаць на сайце Skaryna Press

📅 25 верасня, 18:00
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленская, 20
  • ❤ 6
  • 👍 5
More from @beliph
  1. Sep 25, 20262008 год у Беларусі: АЭС, выбух у Мінску, «жывы шчыт» і БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў У новым выпу…
  2. Sep 25, 2026Расказваем, як 50 гадоў таму Камітэт абароны рабочых праклаў шлях да легендарнай «Салідарн…
  3. Sep 25, 2026Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць да…
  4. Sep 25, 2026Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свеж…
  5. Sep 25, 2026👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла…
  6. Sep 25, 202625 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай нявол…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →