TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3253 241

Forwarded from Годная гісторыя

Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але мала хто памятае, што ён яшчэ і быў беларускім палітыкам, які мог стаць кіраўніком Беларусі!

Пасля палётаў у космас Кавалёнак быў добра вядомы беларусам. Таму на першых сапраўдных выбарах у 1990 яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. У тым жа годзе ён балатаваўся на пасаду старшыні парламента разам з камуністам Мікалаем Дземянцеем і дэмакратам Станіславам Шушкевічам – але абралі камуніста.

Хаця ўсе вакол былі ўпэўненыя, што Кавалёнак як славуты касманаўт будзе мець менавіта прасавецкія погляды, пасля правалу путчу ГКЧП у жніўні 1991 года Кавалёнак нечакана апынуўся ўжо на баку нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі. 25 жніўня, калі ў парламенце вырашалі, ці галасаваць за беларускую незалежнасць, ён узяў у людзей на плошчы бела-чырвона-белы сцяг і занёс яго ў залу – ахова з КДБ не рызыкнула адбіраць сцяг у паважанага касманаўта.

Тады ж Кавалёнак падтрымаў патрабаванні БНФ пра адстаўку Дземянцея і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта тады ён упершыню абазначыў сябе: «Я ад апазіцыі».

У выніку ў той дзень спікерам парламента стаў Шушкевіч, а Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона – фактычна гэта адкрыла шлях да незалежнасці Беларусі. Калі б не перамога Шушкевіча, адным з магчымых кіраўнікоў незалежнай Беларусі мог стаць менавіта Кавалёнак.

Але ўжо ў 1992 годзе ён склаў дэпутацкія паўнамоцтвы і пераехаў у расію, каб займацца палітыкай там – і нават балатаваўся ў іхнюю дзяржаўную думу. Пазней стаў прэзідэнтам федэрацыі касманаўтыкі расіі.

У 2012 Кавалёнак ужо называў памылкай свой учынак 1991 года з бела-чырвона-белым сцягам, паўтарыўшы ў інтэрв’ю міф пра «сцяг фашыстаў». Так чалавек, які ў момант аднаўлення незалежнасці стаяў на баку беларускай нацыі, з часам адышоў ад тых пазіцый.

І тым не менш, мы памятаем яго як чалавека, які ў 1991 годзе падтрымаў чаканні беларусаў – а не савецкай дзяржавы і яе апалагетаў.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • 🤷‍♂ 4
  • 👍 4
  • ❤ 3
  • 🤔 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  2. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  3. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  4. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  5. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
  6. Oct 9, 2026Як Беларусь стварала ўласную дзяржаву пасля распаду СССР? Незалежнасць абвешчаная, але як…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →