❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней чым праз 1,5 месяца. Чаму ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі такая чарга?
На гэтым тыдні ў Беларусі адзначаецца свята супрацоўнікаў беларускіх архіваў — Дзень архівіста. Звычайна да прафесійнага свята згадваюць кіламетры паліц, старажытныя граматы і мільёны дакументаў, якія архівісты штодзень старанна захоўваюць для наступных пакаленняў. Шануючы складаную працу кожнага беларускага архівіста, мы вырашылі паглядзець на архіўную сістэму Беларусі з іншага боку — вачыма звычайнага даследчыка, якому трэба зрабіць самае простае: апынуцца ў чытальнай зале і замовіць патрэбную справу.
🧐 Мы вырашылі правесці эксперымент і паспрабавалі запісацца ў тры гістарычныя архівы цэнтральнага ўзроўню — у Мінску (НГАБ), Вільні (LVIA) і Варшаве (AGAD). Расказваем, куды прасцей трапіць даследчыку, і разбіраемся, ці сапраўды даўжыня чаргі вынікае толькі з недахопу месцаў.
Працяг па спасылцы.📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Post #3252
220
