TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2965 261

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0

3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры.

Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў.

Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
  • 😭 7
  • 👍 4
  • 🫡 3
  • ❤ 1
  • 💔 1
More from @beliph
  1. Oct 11, 2026🔻 Былі часы. «Кароль ліцвінаў» святкаваў Каляды разам з імператарам Рымскай імперыі. Каля…
  2. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
  3. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  4. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  5. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  6. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →