«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года
5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», сустрэча з удзельнікамі падзей 2001 года і экскурсія.
Да 25-й гадавіны выбараў 2001 года Музей прадстаўляе матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты, якія распавядаюць пра выбарчую кампанію і першыя спробы вулічнага супраціву ва ўмовах дзяржаўнага кантролю над СМІ.
У сустрэчы возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — прадстаўнікі дэмакратычнага руху і ўдзельнікі падзей. У гэты перыяд «Зубр» разгарнуў вулічную агітацыю: плакаты, налепкі і ўлёткі сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам.
Матэрыялы з выбараў Павел Казанецкі перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Цяпер яны ўпершыню прадстаўленыя ў экспазіцыі.
Экспазіцыя даступная толькі 5–11 верасня.
📌Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
🗓5–11 верасня 2026 года
Адкрыццё — 5 верасня, 12:00
Post #2961
331

- 👍 12
- 💯 1