TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3268 229
35 гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў

12–13 кастрычніка 1991 года ў Мінску прайшоў Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ) — арганізацыі, якая ўзнікла падчас жнівеньскага путчу. На з’езд сабраліся больш за сто дэлегатаў з розных рэгіёнаў СССР. Сярод галоўных задач БЗВ былі стварэнне беларускага войска, абарона дзяржаўнага суверэнітэту, выхаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

БЗВ удзельнічала ў распрацоўцы дакументаў для вайсковай рэформы, выступіла ініцыятарам Антыкрызіснага пагаднення ў абарону суверэнітэту, выдала масавым накладам нарыс «Забытая слава».

8 верасня 1992 года арганізацыя правяла на плошчы Незалежнасці ў Мінску прысягу на вернасць Беларусі. У сакавіку 1993-га БЗВ арганізавала марш «Народ, барані сябе сам!» у абарону незалежнасці.

Пра кароткую, але насычаную гісторыю БЗВ і тое, як арганізацыя паступова страціла магчымасць дзейнічаць у войску, успамінае яе першы старшыня Мікалай Статкевіч.
  • ❤ 10
  • 👍 6
  • 👏 1
  • 🫡 1
More from @beliph
  1. Oct 12, 2026У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ўслаўлялі Суворава 4 кастрычніка ў мінскім Свята…
  2. Oct 12, 2026Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць лю…
  3. Oct 12, 2026«Камуніст — забойца!». Як 12 кастрычніка 1967 году случакі спалілі будынак народнага суду…
  4. Oct 11, 2026Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу Амаль дзве тысячы гадоў таму…
  5. Oct 11, 2026🔻 Былі часы. «Кароль ліцвінаў» святкаваў Каляды разам з імператарам Рымскай імперыі. Каля…
  6. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →