TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2962 1.45K
🪖Не 1941-ы: для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 года

Калі мы гаворым пра пачатак Другой сусветнай вайны, Беларусь часцей за ўсё ўспамінае 22 чэрвеня 1941 года. Але для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася амаль на два гады раней.

1 верасня 1939 года каля 70–75 тысяч этнічных беларусаў былі мабілізаваныя ў Войска Польскае і ўжо з першага дня ваявалі супраць нацысцкай Германіі.

• Што сталася з гэтымі людзьмі?
• Колькі з іх загінула і колькі трапіла ў нямецкі ды савецкі палон?
• Чаму частку беларусаў немцы спрабавалі перадаць Саветам?
• І як беларусы апынуліся сярод ахвяр Катынскага злачынства?

🔗Пра гэта Беларускай Службе Польскага радыё распавёў гісторык Юрый Грыбоўскі, які больш за 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у Войску Польскім
  • 👍 13
  • 💯 7
  • 😢 4
More from @beliph
  1. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  2. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  3. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  4. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  5. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  6. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →