Дыскусія вакол «Крыжа Сафіі» не сціхае
Тэма так званага Крыжа Сафіі Менскай і медыйнай кампаніі вакол яго працягвае актыўна абмяркоўвацца ў асяроддзі беларускіх гісторыкаў.
У матэрыяле «Нашай Нівы» — чарговы раўнд гэтай дыскусіі.
🔹Сяргей Абламейка абараняе версію пра магчымую сувязь артэфакта з Сафіяй і спасылаецца на дацкія даследаванні 1970-х.
🔹Раман Крыцук у адказ звярнуўся непасрэдна да артыкула дацкай даследчыцы Фрыцэ Ліндаль 1978 года. Паводле яго аналізу, яна разглядала некалькі раўнапраўных версій паходжання крыжа, а сувязь з Сафіяй была толькі адной з гіпотэз.
Дыскусія ўсё больш выходзіць за межы аднаго артэфакта і закранае шырэйшае пытанне: дзе праходзіць мяжа паміж папулярызацыяй гісторыі і стварэннем гістарычнага міфа?
👉 Падрабязней — на «Нашай Ніве»
Post #2951
375

- 🤔 5
- 👏 4
- 🤷♂ 1
- 👍 1
- 🤡 1

















