TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2937 310

Forwarded from Будзьма беларусамі!

❤️Да саракавінаў памяці Святланы Курс
Раней неапублікаванае эсэ «СССР як калыска і магіла»

Эсэ Святланы Курс «СССР як калыска і магіла» было напісанае ўвосень 2021 года для літаратурнага праекта Фонду Конрада Адэнаўэра, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння і 30-годдзя распаду Савецкага Саюза.
 
У студзені 2022 года эсэ пераклала на нямецкую мову Ціна Вюншман. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года многія тэксты пра спадчыну СССР запатрабавалі новага асэнсавання. Запланаваная публікацыя была адкладзеная, і эсэ так і не ўбачыла свету пры жыцці аўтаркі.
 
19 ліпеня 2026 года Святлана Курс пайшла з жыцця ў Варшаве. У гэтым эсэ яна спалучае гістарычнае даследаванне з асабістай і сямейнай гісторыяй, паказваючы, як падзеі XX стагоддзя паўплывалі на людзей у Беларусі і працягваюць адбівацца на сучаснасці. Аўтарка даводзіць свой аповед да падзей 2020–2021 гадоў, ператвараючы развітальную прамову па Савецкім Саюзе ў сведчанне пра імперскую спадчыну, страх, памяць і чалавечую годнасць.
 
Для цяперашняй публікацыі Ціна Вюншман напісала асабістую прадмову пра гісторыю стварэння і перакладу эсэ, а таксама пра тое, чаму вобразы з гэтага тэксту заставаліся з ёй на працягу наступных гадоў. Прадмова перакладчыцы змешчаная ў пачатку тэксту, які мы публікуем на нашым сайце.

✏️Поўны тэкст эсэ Святланы Курс можна прачытаць анлайн або спампаваць на беларускай мове і ў нямецкім перакладзе.
  • ❤ 17
  • 🔥 3
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 💯 1
More from @beliph
  1. Oct 11, 2026Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу Амаль дзве тысячы гадоў таму…
  2. Oct 11, 2026🔻 Былі часы. «Кароль ліцвінаў» святкаваў Каляды разам з імператарам Рымскай імперыі. Каля…
  3. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
  4. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  5. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  6. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →