TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2945 354
📖Беларускае выданне Адама Кіркора — «З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны»

Сёлета па-беларуску выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора — археолага, этнографа, публіцыста і аднаго з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. Пераклад падрыхтаваў Леанід Лаўрэш.

У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.

Значную частку выдання складаюць успаміны прафесара Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.

🔗Кніга даступная на сайце Pawet – чытаць і спампаваць
  • ❤ 9
  • 👍 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
  2. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  3. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  4. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  5. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  6. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →