TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2933 322

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна»

28 жніўня — дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна — беларускага паэта, аўтара культавых вершаў, паслядоўнага абаронцы беларушчыны. Ён быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння беларускамоўнага тэлебачання.

Адмыслова да яго 90-гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва.

Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай.

У кнізе таксама сабраныя ўспаміны і дзённікавыя запісы тых, хто добра яго ведаў.

Набыць выданне можна ў Акадэмкнізе.
  • ❤ 12
  • 👍 7
  • 👏 1
More from @beliph
  1. Oct 11, 2026Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу Амаль дзве тысячы гадоў таму…
  2. Oct 11, 2026🔻 Былі часы. «Кароль ліцвінаў» святкаваў Каляды разам з імператарам Рымскай імперыі. Каля…
  3. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
  4. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  5. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  6. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →