TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2932 · Back to latest

Older Posts 18 shown
Post #2931 311

Forwarded from Віцебская Вясна

‼️“Экстрэмсцкімі” прызналі інтэрнэт-рэсурсы пра сталiнскія рэпрэсіі пад Віцебскам

25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй
- Telegram-канал "Хайсы - Віцебскія Курапаты";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы "ВКонтакте";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы в социальной сети "Одноклассники".

Хайсы – гэта вёска ў Віцебскім раёне, адно з месцаў, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў 1930-40 гадах.

Гэтыя факты памяталі мясцовыя старажылы, якія распавялі пра трагедыі ў гэтых мясцінах краязнаўцам і актывістам. Так утварылася грамадская ініцыятыва "Хайсы - Віцебскія Курапаты", удзельнікі якой ушаноўвалі памяць бязвінных ахвяраў, і не толькі каля Хайсоў, але і ў іншых месцах Віцебшчыны, дзе адбываліся “сталінскія расстрэлы”. 🔗https://tinyurl.com/yc8atwr7
  • 🤬 21
Post #2930 305

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Генадзя Бураўкіна → https://smarturl.click/56GLJ

28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадзь Бураўкін — беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат.

Адкуль у нас такая сіла,
Магутная, як крыгалом:
Нас і палолі, і касілі,
Цапамі войнаў малацілі,
А мы расьцём,
А мы жывём!


Аўтар больш як двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. На ягоныя вершы напісаныя шмат песень. І, бадай, самая вядомая зь іх — «Калыханка».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 28 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
  • ❤ 12
  • ❤‍🔥 2
  • 👍 1
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2929 394
Дзмітрый Данскі: «вызваліцель Русі» ці герой пазнейшага міфа?

У ліпені 2026 г. у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля падчас рэстаўрацыйных работ знайшлі парэшткі князя Дзмітрыя Данскога, якога РПЦ кананізавала за «выратаванне Айчыны». Але наколькі гэты вобраз адпавядае гісторыі?

«Зеркало» разбірае, што перамога на Куліковым полі ў 1380 годзе не вызваліла Маскву ад Арды. Бо канфлікт Данскога з Мамаем быў не столькі барацьбой супраць улады Арды, колькі супраць канкрэтнага прэтэндэнта на ханскі трон.

Калі праз два гады хан Тахтамыш пайшоў на Маскву, Данскі пакінуў горад і з’ехаў у Кастраму. Абарону ўзначаліў князь Астэй, які прыехаў з ВКЛ — унук Альгерда і праўнук Гедыміна. Пасля трох дзён няўдалай аблогі Тахтамыш падманам выманіў яго з Крамля, забіў, а ягонае войска ўварвалася ў Маскву і разрабавала горад.

У 1383 годзе Масква зноў выплаціла Ардзе даніну, а залежнасць ад яе захоўвалася яшчэ каля ста гадоў.

👉 Падрабязней пра тое, што насамрэч стаіць за міфам пра Дзмітрыя Данскога, — у матэрыяле «Зеркала»
  • 👍 9
  • 🔥 5
  • ❤ 1
Post #2926 321

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна → https://smarturl.click/RxnMW

27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн — паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.

Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Самы час прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-Пяюна

Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 жніўня чытайце на сайце Свабоды
  • ❤ 13
  • 👍 4
  • 🥰 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2925 258

Forwarded from Наша Ніва

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны

У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў.

https://nashaniva.com/403225

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403225
  • 👍 10
  • ❤ 4
  • 🔥 1
Post #2924 320

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»?

У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульвар, які мае сувязі з нашай краінай — Бульвар Пінскай флатыліі. Калі мы гаворым пра ваенна-марскі флот, уяўленне звычайна малюе бязмежныя акіяны, але ў міжваеннай Еўропе існавала цікавае злучэнне, якое базіравалася далёка ад марскіх узбярэжжаў — проста ў цэнтры Беларускага Палесся. Гэта Пінская флатылія — незвычайнае скрыжаванне інжынернай вынаходлівасці і трагічнага гістарычнага лёсу.

Каб зразумець, як у сухапутнай Беларусі з’явіўся сапраўдны ваенна-марскі флот, варта звярнуцца да дакументаў таго часу і «гідралагічнай гісторыі» Беларусі. У 1925 годзе ў Варшаве выйшла праца інжынераў С. Турчыновіча і Т. Тылінгера «Konieczność budowy drogi wodnej przez Polesie» («Неабходнасць будаўніцтва воднага шляху праз Палессе»). Аўтары прыводзілі статыстыку: на міжваеннае Палессе, якое ў той час займала 15,9% тэрыторыі краіны, прыпадала аж 25% усіх водных шляхоў тагачаснай Другой Рэчы Паспалітай.

Спробы ўтаймаваць гэты «водны край» ужо тады мелі даўнюю гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала капаць першыя каналы, у XVIII стагоддзі паўстаў Каралеўскі канал пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, а напрыканцы XIX стагоддзя генерал Іосіф Жылінскі ў межах «Заходняй экспедыцыі» пракапаў больш за 4600 кіламетраў каналаў і расчысціў рэчышчы.

Палессе разглядалася як ключавы водны мост паміж Заходняй Еўропай і басейнам Чорнага мора. У такім ландшафце кантроль над вадой меў важнае значэнне — і яго цэнтрам стаў Пінск.


Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • ❤ 6
  • 👍 2
Post #2923 261

Forwarded from Наша Ніва

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць

Новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны.

https://nashaniva.com/403204

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403204
  • 👍 10
  • ❤ 5
  • 👏 4
Post #2922 931
Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года

Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць?

У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці.

Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат.

▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk
YouTube 🔴Міфы пра незалежнасць Беларусі: ігнор Лукашэнкі, заслуга Пазняка і падарунак Масквы Чаму ўлады замоўчваюць 25 жніўня і адлічваюць гісторыю незалежнай Беларусі ад прыходу Лукашэнкі? Гісторык Аляксей Ластоўскі разбірае міфы пра здабыццё незалежнасці, ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры ды Масквы. Таксама высвятляем, якую…
  • 👍 6
  • 🤔 2
  • 🙈 1
Post #2921 353

Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска

Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны

Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». Яна прысвечаная гісторыі і жыццю стараверскіх супольнасцяў паўночна-заходняй Беларусі — пераважна сучаснай Віцебшчыны.

У кнізе расказваецца пра побыт і абрады старавераў, іх храмы, абразы, кніжную культуру, мову і традыцыйны тэкстыль. У выданне ўвайшлі архіўныя крыніцы, матэрыялы палявых экспедыцый і сямейныя фотаздымкі.
  • 👍 12
  • ❤ 6
Post #2920 349

Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси

«Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі»

Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба».

«Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Чытайце на сайце

Без VPN
  • 👍 9
  • 😨 2
  • 💩 1
Post #2919 368
🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць

«Зеркало» апублікавала другую частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра сакрэтную аперацыю ЦРУ AEQUOR у Беларусі пачатку 1950-х.

Гэтым разам — пра тое, як амерыканская разведка шукала беларусаў для падрыхтоўкі агентаў і чаму ў якасці партнёра абрала Раду БНР. Адказным за падбор кандыдатаў стаў Барыс Рагуля.

Асобная частка матэрыялу прысвечаная Янку Філістовічу — першаму агенту, якога ў 1951 годзе закінулі з парашутам у БССР. Як яго рыхтавалі на канспіратыўнай кватэры ў Баварыі, якія заданні ён атрымаў і чым скончылася ягоная місія — у матэрыяле, заснаваным у тым ліку на рассакрэчаных дакументах ЦРУ.

🔗 Чытаць артыкул цалкам
  • 😢 5
  • 💔 2
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 🤔 1
Post #2918 392
«Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія?

Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку так званага Крыжа Сафіі Менскай — сярэднявечнага артэфакта, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі. «Наша Ніва» запыталася ў гісторыкаў, наколькі абгрунтаваная яго сувязь з Сафіяй Менскай і ці можа крыж стаць беларускім нацыянальным сімвалам.

Сярод экспертаў — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і сябра інстытута Алесь Пашкевіч.

🔹 Ластоўскі: сувязь крыжа з Сафіяй Менскай — магчымая, але недаказаная гіпотэза. Аднак сама акцыя карысная, бо вяртае ўвагу да Сафіі Менскай і сувязяў беларускіх земляў са Скандынавіяй.

🔹 Пашкевіч: нацыянальныя сімвалы не ствараюцца адной медыйнай кампаніяй — іх значэнне нараджаецца з гісторыі, досведу і эмоцый грамадства.

👉 Чытайце матэрыял «Нашай Нівы»
  • 👍 11
Post #2917 353

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Гераіня здымка – жанчына, беларуская дэпутатка, Галіна Сямдзянава.

25 жніўня 1991 года. Надзвычай гарачыя дні ў найноўшай гісторыі Беларусі. У Вярхоўным Савеце вырашаецца лёс краіны. На павестцы дня - беларуская Незалежнасць. Да трыбуны рвецца Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК КПБ, галоўны камуніст Беларусі таго часу, адзін з найбольш зацятых праціўнікаў самастойнасці краіны. Ён увасабляў сістэму, якая дзесяцігоддзямі трымалася на страху, падпарадкаванні, ідэалагічным кантролі і інфармацыйнай манаполіі.

Але Галіна Сямдзянава не дапусціць Малафеева да мікрафона. Проста паказваючы: хопіць вашай хлусні. Гэтыя кадры трансляваліся ў жывым эфіры на ўсю Беларусь.

Увечары гэтага дня, 35 год таму, Рэспубліка Беларусь адновіць свой суверэнітэт і незалежнасць.

Падрабязнасці гэтага гістарычнага двубою тут https://karonavitauta.org/public/syamdzyanava-galina

Падпішыся на Карону Вітаўта!
❤️
  • 👍 17
  • ❤ 10
  • 👏 1
  • 🙏 1
  • 🕊 1
Post #2916 863
🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026

Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.

Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой.

Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
Алесь Смалянчук;
Наталля Бордак;
Алесь Лозка;
Аляксандр Манцэвіч;
Соф’я Савелава;
Тамара Шчапёткіна.

Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
«У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас»,

— адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч.

🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа
  • ❤ 11
  • 🎉 4
  • 👍 1
Post #2914 293

Forwarded from Наша Ніва

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу

Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія захоўваліся ў маёнтках на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вяртаюцца ў Польшчу дзякуючы прыватнаму капіталу польскіх арыстакратаў.

https://nashaniva.com/402922

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402922
  • 🤬 5
  • 💔 5
  • 😐 3
  • 😡 3
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #2913 405
🔥 Шведская печка ў беларускай хаце: адкуль яна ўзялася і пры чым тут «руская печ»?

«Скандынаўская» серыя на YouTube-канале HRODNA 11:27 падыходзіць да завяршэння. У новым выпуску Васіль Калач распавядае пра яшчэ адзін прыклад паўночнага ўплыву на беларускі побыт — так званую шведскую печку, своеасаблівую «ІКЕА XVIII стагоддзя».

Чым яна адрознівалася ад традыцыйных печаў, чаму была больш энергаэфектыўнай і эканомнай і як да пачатку ХХ стагоддзя стала звычайнай рэччу ў сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарках?

А таксама — адкуль насамрэч паходзіць канструкцыя з плітой, духоўкай і складанай сістэмай дымаходаў і чаму яе гісторыю пазней сталі звязваць з «рускай печчу».

▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/op9JTxg-kbw?si=ySAeviq67iITMHcf
YouTube Расія прысвоіла сабе печ: як прагрэсіўная скандынаўская «ІКЕА» прыйшла ў нашы вёскі Шведская печка панавала ў большасці сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарак ужо на пачатку ХХ стагоддзя дзякуючы сваёй энергаэфектыўнасці і ашчаднасці ў спажыванні дроваў. У гэтым відэа на канале HRODNA 11:27 Васіль Калач разбірае гісторыю звычайнай…
  • 👍 6
  • 🔥 1
Post #2912 331

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска

У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.

Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.

Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.
  • 👍 15
  • 🔥 4
  • ❤ 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →