Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой.
Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
Алесь Смалянчук;
Наталля Бордак;
Алесь Лозка;
Аляксандр Манцэвіч;
Соф’я Савелава;
Тамара Шчапёткіна.
Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
«У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас»,
— адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч.
🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа
