TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2912 · Back to latest

Older Posts 15 shown
Post #2911 340

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN працягвае сістэматычна пашыраць прапанову для беларускай супольнасці ў Польшчы. Напярэдадні восені музей запрашае ўсіх ахвочых на аўтарскую экскурсію на беларускай мове «Малое гета і гісторыі яго жыхароў».

Малое гета (1940–1942 гады) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета. Яго злучаў з Вялікім гетам вядомы драўляны пешаходны мост на вуліцы Хлоднай, які стаў сусветна вядомым сімвалам ізаляцыі і трагедыі варшаўскіх яўрэяў. У 1942 годзе падчас так званай «Вялікай акцыі» Малое гета перастала існаваць, аднак на яго тэрыторыі дагэтуль захаваліся арыгінальныя фрагменты муру і рэшткі будынкаў даваеннай сталіцы.

Экскурсія адбудзецца 30 жніўня. Чытаць на сайце або без VPN.
  • ❤ 9
  • 👍 1
Post #2910 266

Forwarded from Наша Ніва

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію

Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяцілішчы і сотні сакральных валуноў захоўваюць сляды вераванняў людзей, якія жылі на беларускіх землях стагоддзі і тысячагоддзі таму. Аднак археалагічная знаходка рэдка дае даследчыкам адназначны адказ, якому богу пакланяліся ў пэўным месцы і якія абрады там праводзілі. У новым выпуску праекта «Міфалогія роднага краю» гісторык Дзмітрый Скварчэўскі расказаў, што археалогія можа паведаміць пра рэлігійныя ўяўленні продкаў, а дзе пачынаецца тэрыторыя навуковых гіпотэз.

https://nashaniva.com/402711

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402711
  • ❤ 9
  • 👍 1
Post #2909 340

Forwarded from Годная гісторыя

Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️

Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991 года.

Эфір пройдзе 24 жніўня а 20:00 (па Мінску) на ютуб-канале Годна

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.

🚩 Як гэтае рашэнне стала магчымым?
🚩 Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада?
🚩 Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць?

Паразмаўляем пра гэта з Лявонам Баршчэўскім – дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам тых падзей.

Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму.
  • 👍 11
  • 👏 4
Post #2908 308

Forwarded from Белсат

23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях»

37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаючы за незалежнасць ад СССР і стварылі жывы ланцуг, зʼяднаўшы Вільню, Рыгу і Таллін.

Як гэта было – згадваем у відэа 👆🏻
  • 👍 17
  • ❤ 6
  • 👏 3
  • 🙏 1
Post #2907 236

Forwarded from Наша Ніва

У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос

У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка.

https://nashaniva.com/402850

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402850
  • 🤬 28
  • 💔 2
  • 😨 2
Post #2906 306

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Але падзеі 23 жніўня 1939 года паказалі адваротнае: Сталін з Гітлерам ударылі па руках і заключылі подлы пакт, вырашальны ў тым ліку і для беларускіх земляў: яны даставаліся таталітарнаму савецкаму рэжыму, які абрынуў на іх вынішчальныя рэпрэсіі.

Сакрэтны пратакол да гэтага пакта, названага гісторыяй прозвішчамі міністраў замежных справаў абодвух імперый Молатава-Рыбентропа, перакрэслівае версію і савецкай, і крамлёўскай расейскай, і лукашэнкаўскай гісторый.

Вырашаючы свае задачы, Сталін і Гітлер, па-просту разарвалі дзяржавы і народы Еўропы, адкрылі дарогу да жахлівай Сусветнай вайны.

Савецкі Саюз да 1989 года не прызнаваў наяўнасць сакрэтных дамоваў з Гітлерам, называў іх «фальшыўкамі, пакліканымі зганьбіць міралюбную палітыку СССР».

🚩 Як нацысты і камуністы дайшлі да згоды чытаць тут: https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaine

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
  • 🤬 5
  • 😢 4
  • 🤷‍♂ 1
  • 🔥 1
  • 💯 1
Post #2905 303

Forwarded from Зеркало | Новости

У гонар гэтага беларускага пісьменніка ў Мінску названая плошча, а адзін з лепшых ягоных твораў — казка пра рэпрэсіі.

Класіка ўрачыста перапахавалі ў сталіцы, хаця ён быў супраць бальшавікоў. Ведаюць пра гэтага пісьменніка няшмат — расказваем самае цікавае.

https://zerkalo-11jun.space/news/133158.html?tg=5&requestedLang=bel

Вы можете прочитать этот текст на русском.

👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.

📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.
  • ❤ 12
  • 👍 2
  • 🔥 2
Post #2904 290

Forwarded from Спадчына

Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй, якую гадамі рыхтавалі нямецкія гісторыкі мастацтва пад выглядам турыстаў.

У 1930-я гады, напярэдадні ўварвання ў Польшчу, мясцовыя музеі і галерэі перажылі сапраўднае нашэсце нямецкіх даследчыкаў. Напрыклад, прафесар гісторыі мастацтва з Брэслау (Уроцлава) Дагаберт Фрэй здзейсніў дзве маштабныя экспедыцыі ў Польшчу ў 1934 і 1938 гадах. Замежныя спецыялісты мэтанакіравана фатаграфавалі экспазіцыі, рабілі падрабязныя нататкі і складалі картатэкі, якія пазней ляглі ў аснову афіцыйных планаў Трэцяга рэйха па канфіскацыі (NS-Raubkunst).

Адначасова з гэтым нямецкія ведамствы масава скуплялі наклады двухтомнага даведніка Эдварда Хвалевіка «Польскія зборы» (1926–1927 гг.). Выданне дэталёва апісвала прыватныя калекцыі і бібліятэкі ў шляхецкіх сядзібах. Тыраж кнігі быў імгненна распрададзены, а сам тэкст у Германіі пераклалі на нямецкую мову для ўнутранага карыстання. Парадокс у тым, што Хвалевік ствараў сваё даследаванне для абароны спадчыны пасля страт Першай сусветнай вайны, а на практыцы зрабіў ідэальны каталог для будучых рабаўнікоў.

Дзякуючы гэтай папярэдняй разведцы акупанты дзейнічалі вокамгненна. Ужо 10 верасня 1939 года таварыства «Аненэрбэ» (пад кіраўніцтвам Гімлера) мела гатовыя спісы польскіх музеяў і палацаў для канфіскацыі, якую даручылі прафесару Петэру Паўльсену.

Пазней працэс быў пастаўлены на канвеер групай спецыяльнага камісара Каятана Мульмана. Разам з аўстрыйскімі і нямецкімі мастацтвазнаўцамі ён правёў інвентарызацыю нарабаванага і стварыў пяцітомны каталог «Sichergestellte Kunstwerke im Generalgouvernement» (Забяспечаныя творы мастацтва ў Генерал-губернатарстве). Усе скрадзеныя шэдэўры сартаваліся на тры катэгорыі (Wahl I, II і III), пасля чаго найлепшыя палотны адпраўляліся ў Рэйх альбо асядалі ў кабінетах Ганса Франка і іншых нацысцкіх чыноўнікаў.

Крыніца
Крыніца

#вайна #Польшча #музеі #рэстытуцыя
  • 🤬 8
  • 👍 3
  • 😱 3
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #2901 327

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

🎭 Бацька беларускага тэатра
 
📌 Заснавальніку беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму (1861-1917) 22 жніўня спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/backa-belaruskaha-teatra/
  • ❤ 12
  • 👏 4
  • 👍 2
  • 🙏 1
Post #2900 313

Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Чым адметныя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве, дзе пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча

Сёння на Паванзкоўскіх могілках, што знаходзяцца ў варшаўскім раёне Жалібож, на вайсковай частцы, пахаваюць беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча.

«Еўрарадыё» запытала ў Анатоля Міхнаўца, заснавальніка ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць», пра гісторыю Паванзкоўскіх могілак і пра іх значнасць не толькі для палякаў, але і для беларусаў.

Падрабязнасці
  • ❤ 11
  • 🙏 2
  • 🕊 2
Post #2899 203

Forwarded from Наша Ніва

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне

Падчас летніх археалагічных раскопак каля вёскі Дрыгуці ў Мёрскім раёне навукоўцы знайшлі рэдкі для беларускай археалогіі прадмет — касцяны гульнявы кубік XVI стагоддзя. Ён быў зноўдзены ў слаі згарэлага будынка другой паловы XVI стагоддзя.

https://nashaniva.com/402810

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402810
  • 👍 10
  • 🤔 3
  • 🤷‍♂ 1
Post #2898 275

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🔴 «Трэба толькі іх правільна распытаць»: чаму «Кніга нэкралёгаў» — сапраўдны скарб для даследчыкаў і аматараў гісторыі

У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» выйшла «Кніга нэкралёгаў», укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Выданне сапраўды ўнікальнае — на 800 старонках адлюстраванае праз некралогі сапраўднае, бурлівае жыццё беларусаў замежжа.

✍️ Тут успаміны пра грамадскую працу, беларускія імпрэзы, сумесныя падарожжы, нечаканыя знаёмствы і нават сны пра тое, як беларусы талакою ўцякаюць з пекла — «Што толькі ня ўспомніш!» — пісаў адзін з аўтараў некралогаў. «Жывыя карцінкі» міжволі паўстаюць перад вачыма і даюць шырокае поле працы для будучых даследчыкаў.

Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • ❤ 6
  • 👍 2
  • 🕊 2
  • 🥰 1
Post #2897 406
⛪️ Берасцейская ўнія. Пачатак

У 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднаць хрысціян усходняга і заходняга абрадаў Рэчы Паспалітай, але ў выніку стала прычынай доўгага рэлігійнага і грамадскага супрацьстаяння.

Сёлета спаўняецца 430 гадоў з часу Берасцейскай уніі. Гэтай даце Цімафей Акудовіч, гісторык і сябра БІПГ, прысвячае новы цыкл свайго падкасту Magistra Svita.

У першым выпуску — пра самыя вытокі ўніі. Хто выступіў з гэтай ідэяй? Чаму яна ўзнікла менавіта напрыканцы XVI стагоддзя? Якія праблемы спадзяваліся вырашыць яе ініцыятары?

Аўтар прапануе паглядзець на перадгісторыю Берасцейскай уніі з менш звыклага ракурсу і разабрацца ў прычынах падзеі, наступствы якой на стагоддзі паўплывалі на рэлігійнае і культурнае жыццё Беларусі.

🎧 Слухаць новы выпуск Magistra Svita
  • 👍 9
  • 🔥 6
  • 👏 1
Post #2896 268

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Францыск Скарына і яго погляд на канец свету

Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі.

Герб Скарыны, верагодна, мае эсхаталагічны сэнс. Выявы сонца і месяца могуць намякаць на біблейскія ўяўленні пра канец свету. Акрамя таго, гэтыя сімвалы маглі мець сувязь з алхіміяй і пошукамі сродку, які захоўваў бы жыццё і здароўе.

Верагодна, Скарына ўспрымаў свой час як эпоху, якая ўжо знаходзіцца ў прадчуванні канца свету. Сваёй галоўнай задачай ён лічыў духоўнае навучанне чытачоў. Ён заклікаў людзей памятаць пра другое прышэсце Хрыста і быць духоўна пільнымі. Уласнае жыццё Скарына мог успрымаць як паломніцтва. Пастаянныя падарожжы можна разумець як своеасаблівы духоўны шлях, зямное жыццё не было для яго канчатковай мэтай.
  • ❤ 7
  • 🤔 4
  • 👍 2
  • 🙏 2
Post #2890 315

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе → https://smarturl.click/ZRxVW

Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну». 

У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў. 

Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву. 

Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі.

Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
  • 😢 12
  • 🤬 4
  • 💯 1
  • 💔 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →