TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2956 1.14K
🎓 Invisible University for Belarus: набор на восень 2026

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае Invisible University for Belarus (IUBEL) — адукацыйную праграму для беларускіх студэнтаў і маладых даследчыкаў, якія вучацца або нядаўна скончылі навучанне пераважна ва ўніверсітэтах ЕС і краін OECD.

Аснова праграмы — курс «Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts» пра Беларусь у шырокай рэгіянальнай і глабальнай перспектыве — ад палітыкі і грамадскіх працэсаў да культуры і спосабаў асэнсавання мінулага. Сярод выкладчыкаў — Эн Эплбаўм, Дэвід Марплз, Нэлі Бекус, Ірына Раманава, Альміра Усманава ды іншыя. Кіраўнікі курса — Таццяна Шчытцова і Андрэй Казакевіч.

Таксама даступныя іншыя курсы Global Invisible University, ментарская падтрымка, акадэмічная англійская і магчымасць уласнага даследчага праекта.

💶 Удзел бясплатны, даследчыя стыпендыі — да 800 еўра.
📅 28 верасня — 18 снежня.
⏳ Дэдлайн — 17 верасня.

👉 Падрабязнасці і заяўка
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 👏 2
  • 🔥 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 11, 2026У пошуках мінскага Гамулкі. Чаму польскі Кастрычнік 1956-га прымушае задумацца пра будучын…
  2. Oct 11, 202640 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай ва…
  3. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  4. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  5. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  6. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →