Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️
https://taplink.cc/audiobooks.by
Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Post #1282
547
✨ Дзве новыя аўдыякнігі з’явіліся на «Кніжным Возе»!
Ажно два зборніка казак — менавіта тое, чаго не хапала нашым восеньскім вечарам.
🌌 «Калі космас быў белым» — зборнік казак для ўнутранага дзіцяці кожнага з нас. Цёплыя і душэўныя гісторыі ад Эльгі Паповай, якія дапамогуць ненадоўга выйсці з мітусні, адчуць сапраўднасць моманту, дададуць чараўніцтва ў звычайны дзень.
Прысядзьце на прыступку поруч з намаляваным вожыкам і дазвольце сабе быць сабой без усялякіх там дарослых абмежаванняў.
Дазвольце акну цёткі Машы глядзець у космас замест двара, падлічыце, колькі мышанят змесціцца ў галактыцы, па-добраму ўсміхніцеся злоснаму кантрадзілу, папіце гарбаты са снегам, а потым ідзіце далей у звыклае жыццё... але толькі не забудзьцеся, што вы ўжо трошачкі жырафа.
☁️ «Калі неба было маленькім» -– гэта зборнік казак Эльгі Паповай для дзетак.
Кожная гісторыя — тая яшчэ прыгода!
Вам цікава даведацца, як расло маленькае неба ці колькі часу займае падзенне з ложку? А як трапіць у Наадваротны горад? Ці можа возера знайсці сабе дом? Ці бывае кругазварот барашкаў у прыродзе? Дзе лунае слон і ці так гэта насамрэч проста – узяць і выцерці лужыну?
Цікава?
Тады рыхтуйце вашы вушкі і... Тры... Два... Адзін... Пагналі!
🎧 Чытае Аляксандр Ждановіч, а паслухаць навінкі можна проста зараз на «Кніжным Возе»!
Audiobooksby Кніжны Воз На гэтай старонцы вы знойдзеце ўсе кнігі выданыя альбо агучаныя выдавецтвам Кніжны Воз. Ажно два зборніка казак — менавіта тое, чаго не хапала нашым восеньскім вечарам.

- ❤ 24