💥 Слухаем «Страту» Генрыха Далідовіча ад праекта «Беларуская літаратура»!
👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Даволі звычайны пачатак: у клас прыязджае навічок. Далей таксама ўсё прагназавана: над ім кпяць, яго крыўдзяць, з ім не хочуць сябраваць. А вось потым расповед абарочваецца зусім нечаканым бокам. Не, тут не будзе барацьбы за павагу і перамогі, не будзе пакарання змоўшчыкаў ці выхаваўчых размоў. Але будзе такі паварот сюжэта, які прымусіць кожнага з нас спыніцца і пераацаніць усё, што мы ведаем пра дзяцей, дарослых, клас, навічкоў – і ўвогуле пра жыццё.
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
Post #1279
1.2K

- ❤ 19
- 🔥 3