TGViewer
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) @bel_audiobooks · 2.58K subscribers
Post #1278 1.23K
🔥 «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі ўжо на пляцоўках!

«Крэмулятар» — самы знакаміты раман Сашы Філіпенкі. Твор атрымаў прэстыжную французскую прэмію Trasnfuge як найлепшы еўрапейскі раман 2023 года. Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору. Аўтар даследуе ўнутраны свет чалавека, пастаўленага перад немагчымым выбарам.

📖 Выдавецтва папяровай версіі — «Gutenberg Publisher».

🎧 Агучыў Алесь Чыннік, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.
  • 👍 18
  • 🔥 8
  • ❤ 5
  • 💩 1
More from @bel_audiobooks
  1. Oct 8, 2026✨ Дзве новыя аўдыякнігі з’явіліся на «Кніжным Возе»! Ажно два зборніка казак — менавіта то…
  2. Oct 5, 2026✨ Навінка на «Кніжным Возе»: «Казкі: гісторыі (не) пра нас» Сяргея Календы! Ніякіх пафасны…
  3. Sep 29, 2026💥 Слухаем апавяданне Міхася Чарота «Бацюшка» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка! 📓 Непа…
  4. Sep 21, 2026💥 Слухаем «Страту» Генрыха Далідовіча ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка…
  5. Sep 12, 2026🔥 Слухаем «Вершы і песні з Беларусі» Берветы Ірзвіцкай і Конрада Жывойты! Audiobooks.by п…
  6. Sep 11, 2026✨ Першая аўдыякніга-неспадзяванка восені ўжо на нашым ютуб-канале! Нагадваем умовы: раз на…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →