💥 Слухаем апавяданне Міхася Чарота «Бацюшка» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!
📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
Можа, у гэтым апавяданні Міхась Чарот сказаў болей, чым збіраўся? Імаверна, ён пісаў антырэлігійны твор, а выйшла апавяданне пра сапраўдную і дэкаратыўную веру. Хацеў напісаць маніфест атэізма, а напісаў даследванне душы. Хацеў, можа, працягнуць палітыку партыі, а працягнуў развагі Хрыста пра вернасць і здраду. А, магчыма, бачыў, як няпроста адбываецца тое, што падавалася простым? Як думаеце?
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
Post #1280
937

- 👍 15
- ❤ 7