💥 Слухаем «На арбіце «Звязды» Валянціна Тараса ад «Камуніката»!
«На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі.
Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. І гэта не набор рэдакцыйных баек. Гэта сапраўдная трагікамедыя.
🎵 Музыка: Таццяна Карпіловіч
🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухать бясплатна можна проста зараз на «Камунікаце».
Post #1269
1.43K

- ❤ 14
- 🔥 5