✨ Зборнік казак Маляваныча з’явіўся на «Кніжным Возе»!
📚 Гэта зборнік казак, якія здабылі свой голас і пераўтварыліся з напісаных слоў у дзівосныя гукі. Часам вясёлыя, часам дзіўныя казкі пра прыгоды не звычайных герояў. Тут можна сустрэць тых, хто баіцца, хто хітруе, хто марыць, хто шукае сяброўства і сваё месца ў свеце.
Героі гэтых гісторый не заўсёды самыя моцныя і смелыя – але менавіта таму яны такія блізкія. Яны памыляюцца, сварацца, дапамагаюць адно аднаму і паступова адкрываюць простыя рэчы: што сяброўства важнейшае за перамогу, што слабасць не заўсёды азначае бездапаможнасць.
Казкі для дзяцей — але і для дарослых, якія яшчэ не перасталі марыць, глядзець на свет вялікімі вачыма і верыць, што цуд можа здарыцца зусім побач.
🤝Стварэнне аўдыяверсіі сталася магчымым дзякуючы беларусам і беларускам штата Вашынгтон.
🎧 Паслухаць навінкі можна проста зараз па спасылках на нашым сайце і на «Кніжным Возе»!
Post #1275
1.26K

- ❤ 32