💥 Слухаем паэму Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы...» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!
📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць: яскравыя перабольшанні, вострая дыскусія, адчайная смеласць і нечаканыя рыфмы. У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія абагульненні, складаны рытм. Але галоўнае - у ёй ёсць няпростая эпоха, раскладзеная па палічках, і прамоўленая з тымі жарсцю і складанасцю, якіх яна ад нас вымагае.
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
Post #1263
1.12K

- 👍 24
- ❤ 1