TGViewer
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) @bel_audiobooks · 2.58K subscribers
Post #1273 961
Падсумоўваем вынікі апошняга месяца лета. Што адбывалася ў нас і нашых калег у жніўні?

📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў «У родны дом» Янкі Брыля, а таксама «Свіцязянку» Адама Міцкевіча.

📓 У Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка выйшлі аўдыяверсіі паэмы Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровы ветразей узвівы...» і нарыса Міхася Зарэцкага «Падарожжа на Новую Зямлю...».

📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася «На арбіце «Звязды» Валянціна Тараса.

📕 А нашая каманда выпусціла ажно дзве навінкі: «Занзібар» Сяргея Дубаўца ў аўтарскай агучцы і «Па-той-бок» Зараславы Камінскай.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Працягваем запісваць і слухаць сваё!

А таксама маем для вас цудоўную навіну:
мы ўжо ва ўсю рыхтуем рэліз самага знакамітага рамана Сашы Філіпенкі! «Крэмулятар» з’явіцца на пляцоўках ужо ў наступным тыдні —  сачыце за абнаўленнямі, каб не прапусціць навінку.
  • 👍 21
  • ❤ 9
More from @bel_audiobooks
  1. Oct 8, 2026✨ Дзве новыя аўдыякнігі з’явіліся на «Кніжным Возе»! Ажно два зборніка казак — менавіта то…
  2. Oct 5, 2026✨ Навінка на «Кніжным Возе»: «Казкі: гісторыі (не) пра нас» Сяргея Календы! Ніякіх пафасны…
  3. Sep 29, 2026💥 Слухаем апавяданне Міхася Чарота «Бацюшка» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка! 📓 Непа…
  4. Sep 21, 2026💥 Слухаем «Страту» Генрыха Далідовіча ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка…
  5. Sep 15, 2026🔥 «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі ўжо на пляцоўках! «Крэмулятар» — самы знакаміты раман Сашы…
  6. Sep 12, 2026🔥 Слухаем «Вершы і песні з Беларусі» Берветы Ірзвіцкай і Конрада Жывойты! Audiobooks.by п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →