💥 Слухаем «Падарожжа на Новую Зямлю...» Міхася Зарэцкага ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!
📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
Новая Зямля - так звалася мара габрэяў, што пайшлі за Маісеем з егіпецкага палону. Новая Зямля - так звалася мара лесніка Міхася, створанага нашым класікам. Пакаленне рамантыкаў маладой краіны таксама марыла: пра супольную працу на зямлі, механізацыю, меліярацыю, мадэрнізацыю і вызваленне ад цяжкай сялянскай долі. Цяпер мы ведаем, чым абярнулася гэтая ўтопія. Але ў той час, калі Міхась Зарэцкі выправіўся ў сваё падарожжа, мара яшчэ спрабавала стаць рэальнасцю. У які момант з ёй здарылася непапраўнае? Магчыма, вы заўважыце?
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
Post #1272
3.2K

- ❤ 21