TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 296 subscribers
Post #5931 60
Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Гэта першы і адзіны выпадак, калі на абласным узроўні асобна ўшаноўваюць памяць прадстаўнікоў іншага народу, якія загінулі падчас вызвалення Віцебшчыны.

Памятны знак – вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай – з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна. Тут ушанава памяць амаль 18 тысяч загінулых, сярод іх каля 700 з іх – гэта ўраджэнцы Узбекістана. І каля 50-ці з гэтай колькасці – выхадцы з Андзіжанскай вобласці. Той самай, з якой на дзяржаўным узроўні дасягнуты пагадненні пра прыём працоўных мігрантаў у гаспадаркі Віцебскага рэгіёну.

Таму ўстаноўка памятнага знака – гэта не столькі акт праяўлення памяці і павагі, колькі частка плану па падтрымцы сувязяў з краінай, за кошт грамадзян якой на Віцебшчыне спадзяюцца вырашыць кадравыя і, адпаведна, эканамічныя праблемы.

Нагадаем, у ліпені 2026 года ў Віцебскую вобласць прыбыла першая арганізаваная група з больш як 200 жыхароў Андзіжанскай вобласці. Іх прывезлі адмысловым чартарным рэйсам для размеркавання ў сельскія гаспадаркі. Прычым, як высветлілася, рэальныя ўмовы працы для прыезжых аказаліся значна горшымі, чым ім абяцалі на радзіме. І адказам на іх незадаволенасць стала вельмі хуткае падвышэнне заробкаў, паляпшэнне жыллёвых умоў і наданне ільготаў. Так што грамадзяне Узбекістану месцамі апынуліся ў значна выгаднейшым становішчы ў параўнанні з мясцовымі работнікамі.

Агулам у Віцебскай вобласці збіраюцца прыняць да 5 тысяч працоўных мігрантаў ў Андзіжанскай вобласці. Узбекскія прадпрымальнікі ўжо стварылі на Віцебшчыне больш за 10 фермерскіх гаспадарак на ільготных умовах. У Віцебску адкрыты асобны Гандлёвы дом, дзе прадаюцца тавары вытворцаў з Андзіжанскай вобласці. Распрацоўваецца і пытанне пра тое, каб прызнаць гэтую вобласць “пабрацімам” Віцебшчыны.
  • 😁 1
  • 🤮 1
More from @vicspring
  1. Oct 16, 2026Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыкан…
  2. Oct 16, 2026Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна…
  3. Oct 16, 2026🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 ка…
  4. Oct 15, 2026🔽Лепельскіх школьнікаў змушаюць прыходзіць на сустрэчы з Дзмітрыем Паўлічэнкам – камандзі…
  5. Oct 15, 2026У прыхільніцы “русского мира” Эльвіры Мірсалімавай таксама ўзялі ўзор ДНК. ✏️Яна пракамент…
  6. Oct 14, 2026👮🏻‍♂️👮🏼Полацкая міліцыя агітуе ў свае шэрагі вайскоўцаў Агітацыйнае мерапрыемства, наз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →