TGViewer
Channel Public Channel
Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

@vicspring

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Subscribers
288
Photos
4.9K
Videos
15
Links
4.7K
Recent Posts 14 shown
Post #5858 34
Заробак 6 рублёў у месяц, абавязковы прагляд прапагандычцкіх каналаў, стукацтва і холад у ШІЗА. Былы вязень рапавёў пра ўмовы ўтрамання ў наваполацкай ПК-1

“Вясна” паразмаўляла з вязнем, які быў вызвалены з-за кратаў у складзе адной з груп памілаваных і прымусова дэпартаваных. Ён правёў у калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.

“На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц".

“Пры мне чалавек страціў прытомнасць на прамзоне, і яго чацвёра неслі ў медчастку. А начмед Фурс адкрыта не любіла ўсіх сядзельцаў, і калі ты пачынаў адстойваць свае правы на лекі ці вітаміны, яна адразу націскала кнопку, прыбягалі ахоўнікі і цябе адпраўлялі ў ШІЗА"


"Акрамя агульнага раскладу, для палітвязняў арганізоўвалі дадатковыя лекцыі і прымусовыя прагляды прапагандысцкіх ролікаў.На строгім рэжыме гэта было асабліва бачна: нават нібыта адукацыйныя відэа пра прафесійныя святы былі проста ўзятыя з расійскіх тэлеканалаў з пераклеенымі датамі".
  • 😢 2
  • 🤬 1
Post #5857 50
🔽Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы

Belarus Monitoring Center BELPOL  прадэманстраваў  ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг.
🔽

З пералічаных фактаў вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.

ДзяржСМІ спрабуюць паказаць рост і поспех у масштабах вобласці, тады як у асобных рэгіёнах назіраецца рэгрэс і спад. Да прыкладу, сёлета ў ліпені на адмысловым пасяджэнні аблвыканкама было заяўлена, што “ситуация по падежу крупного рогатого скота в Витебской области кардинально отличается в лучшую сторону по сравнению с прошлым годом”. Але КДК адзначае: “при этом в шести районах он вырос: в Толочинском — в 1,8 раза, в Россонском — в 1,2 раза”.

Сітуацыя ў жывёлагадоўлі, калі не разглядаць яе агулам, дэманструе правал у асобных рэгіёнах:
✔️“Производство молока по области увеличилось на 0,6%, но в 12 районах снизилось. В Шарковщинском районе спад составил 16,5%, в Ушачском — 15,2%”.
✔️“Удой на корову ниже областных 2996 кг за рассматриваемый период отмечен в 15 районах. В Россонском он составил 1633 кг — примерно на 45,5% ниже областного показателя”.
✔️“Выращивание крупного рогатого скота сократилось в восьми районах. Поголовье КРС по области уменьшилось на 47,5 тыс. голов, или на 10%. В том числе молочное стадо сократилось на 13,1 тыс. голов, или на 8,1%. В Шумилинском районе численность молочных коров снизилась на 31,7%, в Миорском — на 23,6%, в Ушачском — на 22,6%, в Шарковщинском — на 21,6%”

КДК прааналізаваў і іншыя аспекты гаспадарчай дзейнасці. Паводле яго,
✔️вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў -  с 90 до 132 — на 46,7%;
✔️знізілася колькосць працаўнікоў і ўзровень вытворчасці,
✔️пры гэтым вырас запас прадукцыі на складах;
✔️у інвестыцыйнай праграме развіцця рэгіёнаў шмат распачатых шматгод таму і “замарожаных”, і нават тых, якія ўжо страцілі актуальнасць.

Раім уважліва пачытаць гэты ліст Камітэта дзяржкантроля перш чым даваць веры ўсяму, што пачуеце з высокіх трыбун або прачытаеце ў дзяржСМІ.
  • 👍 1
Post #5853 38

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязняў

У суботу, 19 верасня, на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме прайшоў маштабны перформанс «A Percussion Piece» («Удар па цішыні») у падтрымку беларускіх палітвязняў.

414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. З каструлямі, бляшанкамі, вечкамі, вёдрамі і іншымі звычайнымі прадметамі яны на працягу 30 хвілін стваралі агульны гукавы перформанс.

За кожнай маскай — рэальны чалавек, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго беларускія ўлады спрабуюць прымусіць маўчаць.

«Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму», — адзначылі арганізатары.
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5852 67
🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻
У Шаркоўшчыне прызналі наяўнасць расейскага нацыяналізму ў Беларусі

Тамтэйшая «раёнка» ад імя мясцовага РАУС надрукавала артыкул «Профилактика вовлечения учащихся в деструктивные формирования”. У ім пералічаны катэгорыі “объединения деструктивной направленности”, да якіх міліцыя аднесла і “экстремистские группировки, которые специализируются в настоящее время по трем основным направлениям: политическое, националистическое и религиозное”.

У артыкуле выкладзена, як разумеюць “экстрэмізм”, “тэрарызм” і “нацыяналізм” сучасныя беларускія ідэолагі, і што да апошняга, то аўтары зазначаюць: “Часто, во время стычек среди молодёжи вспыхивает национальный вопрос. Как
правило, противоборствующими сторонами являются агрессивно настроенные
русские националисты и представители этнических групп”
.

Недасведчаны чытач можа ўспрыняць гэта літаральна: у Беларусі расейскія нацыяналісты выказваюць агрэсію да мясцовых жыхароў. І гэта будзе недалёка ад праўды, бо дзяржпрапаганда і ідэалагічныя работнікі насамрэч навязніва імкнуцца ўкараніць у беларускую самасвядомасць прарасейскі светапогляд. Аднак калі вядзецца пра норавы ў моладзевым асяродку, то найхутчэй шаркоўшчынскія міліцыяны спісалі свае засцярогі не з той “метадычкі”.
  • 👍 4
Post #5851 61

Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска

За лето в Витебске ликвидировали еще два общественных объединения

В июле вступили в силу решения судов о ликвидации сразу двух витебских организаций.

9 июля прекратило существование Витебское общественное объединение «Теннисный клуб», а 16 июля — молодежное общественное объединение «Клуб восточных и смешанных единоборств и плавания „СпортЛайф“».
  • 🤬 2
Post #5850 79
Катаванне холадам і бясплатная праца

Былы зняволены распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрыманне ў віцебскай ПК-3 ("Віцьба"):

"На каранціне мяне чамусьці пратрымалі больш за тры тыдні замест аднаго-двух. Гэта былі маразы, а мы амаль увесь час стаялі на двары. Выдалі халоднае пластыкавае адзенне, так званую "сцякляшку" без падшыўкі, тонкія шкарпэткі. Ногі ў мяне вельмі моцна мёрзлі, скура палопалася і з'явіліся цёмныя плямы, якія засталіся дагэтуль".

"Працаваць мяне адправілі на дрэваапрацоўку. Гэта неацяпляемы цэх з адкрытымі варотамі, дзе тэмпература як на вуліцы. Палітычным было забаронена працаваць на станках. Нам давалі толькі малаток ды цвікі, каб збіваць паддоны. За ўвесь час я зарабіў там можа рублёў 150, але на рукі не атрымліваў нічога, быў увесь час у мінусе, бо з кожнага штомесяц вылічваюць каля 90 рублёў за святло і цяпло калоніі".
  • 😡 2
  • 🤬 1
Post #5849 99
🔽Па 5-ці “экстрэмісцкіх” артыкулах Крымінальнага кодэкса асудзілі былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама

Прозвішча і імя Галіны Іосіфаўны Усцюгавай ( на фота - крайняя злева) з’явілася 18 верасня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.

56-гадовую жанчыну Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватай паводле
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1 КК РБ - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130 КК РБ - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1 КК РБ – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361 КК РБ – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.

На сайце МУС пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне.

У якасці месца нараджэння жанчыны на сайце ведамства ўказаны гарадскі пасёлак Бешанковічы. Тамтэйшая раённая газета “Зара” неаднаразова пісала пра Галіну Іосіфаўну Усцюгаву. Адзін з артыкулаў – за 2019 год – быў прысвечаны яе 50-гадоваму юбілею. У той час Галіна Усцюгава ужо 6 гадоў працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, і яе асабіста віншавала раённая вертыкаль.

У пазнейшых артыкулах – за 2025 год – жанчыну згадвалі як супрацоўніцу раённага аддзела статыстыкі – яна працавала спецыялістам па правядзенні абследаванняў.

Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2000-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета.
  • 😢 4
  • 🤬 1
Post #5847 85
Была сцяжына экалагічная – стала ідэалагічная

У Аршанскім раёне зайшлі ідэалагічнае прымяненне аб’екту, створанаму зусім з іншымі мэтамі. Вядзецца пра экалагічную сцяжыну, створаную ў чэрвені мясцовым лясніцтве.

Аб’ект сапраўды цікавы: наведнікам прапанавалі не проста прагулку ў лесе: на свежым паветры можна было даведацца, якія звяры і птушкі жывуць у гэтых мясцінах, пакатацца на каруселі, пагуляць у драўляныя "крыжыкі-нолікі", шашкі і нават боўлінг, паслухаць, як "гучаць" розныя пароды дрэваў, прайсціся басанож па сенсарычнай пляцоўцы. Адно што ў сувязі з месцам знаходжання - каля вёскі Хімы побач з аграгарадком Александрыя – назвалі гэта ўсё зацёртым ідэалагічным штампам: "Бацькавы сцяжынкі".

Ужо праз некалькі тыдняў супрацоўнікі Аршанскага лясгаса пачалі заўважаць сляды дзейнасці вандалаў на гэтым аб'екце. І вырашылі зрабіць уваход на экасцяжыну платным.

Колькасць ахвотных відавочна зменшылася, і тады назву “Бацькавы сцяжынкі” сталі эксплуатаваць напоўніцу, праводзячы тут ідэалагічныя мерапрыемствы.

Менавіта там правялі сустрэчу выхаванцаў вайскова-патрыятычнага школы №22 з ветэранамі 402-га авіяцыйнага палка. І менавіта туды паехалі ўдзельнікі велапрабегу, арганізаванага да Дня народнага адзінства Аршанскім РУУС.
  • 💩 3
  • 🤡 1
Post #5846 69

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🫂 Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць рэпрэсіі

Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін — удзельніц АБСЕ — заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і апанентаў улады. Адпаведную сумесную заяву 17 верасня агучылі на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.

У заяве адзначаецца, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларусы выйшлі на мірныя акцыі з патрабаваннем дэмакратычных пераменаў і супраць вынікаў выбараў, якія падпісанты называюць сфальсіфікаванымі.

«У адказ рэжым Лукашэнкі пачаў жорсткае і сістэматычнае падаўленне мірных пратэстаў», — гаворыцца ў заяве.


Паводле яе аўтараў, за шэсць гадоў сітуацыя істотна не змянілася.

«Беларускія ўлады працягвалі сістэматычна падаўляць асноўныя свабоды і пераследаваць тых, каго ўспрымаюць як крытыкаў улады», — адзначаецца ў дакуменце.


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121206

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 👍 5
Post #5845 92
У Віцебску - новы кіраўнік абласной міліцыі. Гэта Аляксандр Купчэня, пераведзены з Мінска 🔻

Нагадаем, некалькі дзён таму ад пасады начальніка ўпраўлення абласной управы МУС быў вызвалены Максім Субота, які адпрацаваў кіраўніком віцебскай міліцыі ўсяго паўтара гады.

Цяпер на яго месца прызначаны Аляксандр Купчэня, які раней займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў .

Пра Купчэню вядома няшмат: у 2000 ён годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). Пазней атрымаў профільную ведамасную адукацыю па лініі МУС. Пачынаў службу ў органах унутраных спраў на пасадзе ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх. Потым праходзіў службу на розных пасадах у структуры грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама і даслужыўся да начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі.

Менавіта Аляксандр Купчэня у снежні 2020 года афіцыйна заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб стварэнні ў МУС адзінай рэспубліканскай базы даных аб усіх грамадзянах, якія былі затрыманыя або ідэнтыфікаваныя па відэаматэрыялах падчас «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», для далейшага выкарыстання сілавікамі ў працы (так званая "база "Беспорядки").

Яго актыўная праца па «навядзенні парадку» ў сталіцы падчас пратэстаў 2020 года паспрыяла далейшаму кар'ернаму росту — ужо ў 2022 годзе ён пайшоў на павышэнне ў цэнтральны апарат МУС.
  • 💩 5
  • ❤ 1
Post #5844 92
Пастаўская “раёнка” расказала пра “гаротнае жыццё” да 1939г. А калі параўнаць з цяперашнім?

Да Дня народнага адзінства газета “Пастаўскі край” падрыхтавала “страшылку” пра побыт мясцовых жыхароў “пры польскіх панах”, сабраўшы тагачасную статыстыку. Але як яна выглядае ў параўнанні з сучаснай, у рэдакцыі не падумалі. А мы – параўнаем ✏️

✔️У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Пастаўскага раёна было 35 тысяч жыхароў, а за 1940-вы насельніцтва павялічылася да 53 тысяч жыхароў, піша газета. Увага: зараз насельніцтва Пастаўшчыны - 30 360 чалавек.

✔️Паводле аўтараў артыкула “Возвращение домой: хроника воссоединения Поставщины (1939–1941)”, сяляне Пастаўскага краю “ютились на клочках в 5-10 гектаров”. У сучаснай Беларусі максімум, які можна займець для вядзення гаспадаркі, - 4 га.

✔️“Раёнка” піша, што “пры Польшчы” ў Паставах працавала гімназія, і яшчэ “некалькі дзесяткаў пачатковых школ” у ваколіцах. Зараз у Пастаўскім раёне працуе па-ранейшаму адна гімназія і ўсяго 11 школ, з якіх 2-базавыя.

✔️Што да прамысловасці, то да 1939г. тут было 16 прамысловых прадпрыемстваў. Цяпер – 8, і то з улікам службы ЖКГ.

✔️У 1940-м годзе, паводле газеты, “появилось 20 сельских Советов, а количество сельских населённых пунктов увеличилось до 600”. На сённяшні дзень у Пастаўскім раёне засталося 8 сельсаветаў, а колькасць населеных пунктаў – усяго 470.

Чытачоў “раёнкі” хочуць пераканаць у тым, што з прыходам Савецкай улады на Пастаўшчыне пачаўся сапраўдны росквіт, які і стаў падмуркам для цяперашняга “заможнага” жыцця. Аднак лічбы заўжды больш красамоўныя за прапагандысцкія штампы.
  • 😁 1
  • 🤡 1
Post #5843 72

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

10 пракладак на месяц. КДБ абнавіў правілы знаходжання ў сваіх СІЗА.

Згодна з правіламі, апублікаванымі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у СІЗА КДБ не будуць прымаць з інфекцыйнымі захворванні ці ў стане ап'янення.

Вязням цяпер і фармальна нельга перадаваць "забароненую інфармацыйную прадукцыю". Акрамя "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у чорны спіс трапіла "парнаграфічная прадукцыя", а таксама рэлігійная, якая "супярэчыць ідэалогіі беларускай дзяржавы".

Ёсць канкрэтныя нормы і па таму, колькі чалавеку выдаваць гігіенічных сродкаў: напрыклад, 200 грамаў гаспадарчага мыла на месяц, а жанчынам — 10 пракладак.
  • 😡 4
  • 🤬 1
  • 😢 1
Post #5841 89
Заробкі - ўніз, дэмаграфія - уніз - такі "вектар развіцця" Віцебскай вобласці

Ва ўсіх віцебскіх дзяржСМІ зараз публікуюць вынікі апошняга сацыялагічнага даследавання пра ўзровень жыцця жыхароў Беларусі. Паводле гэтых звестак, жыхарам краіны можна толькі пазайздросціць: яны нібыта задаволеныя і сваёй працай, і заробкамі, і перспектывамі на наступныя гады.

Мы вырашылі прааналізаваць, ці маюць падставы для задавальнення гэтым усім віцябляне. Глядзіце! 👀 https://vm.tiktok.com/ZN86kVD6n/
  • 👍 1
  • 😱 1
Post #5838 409
Аршанская пракуратура запрашае на экскурсіі - паглядзець раскапанае пахаванне з косткамі і чарапамі ⬇️

Такія экскурсіі памочнік пракурора Оршанскага раёна Сяргей Дзяржыцкі праводзіць у Смалянах – мястэчку ў 28 км ад Оршы. Агрогородок Смольяны, что в 28 км от Орши. Тут, у цяперашнім будынку аграрнага каледжа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася адна з гарнізонных камендатур 286-й ахоўнай дывізіі вермахта.

Як сцвярджае пракуратура, у парку каля навучальнай установы паводле паказанняў сведак было знойдзена невядомае раней масавае пахаванне расстраляных мірных жыхароў – пераважна габрэяў, як кажуць мясцовыя старажылы. У жніўні тут праводзіў раскопкі 52-гі спецыяльны батальён, у агульнай магіле былі знойдзены парэшткі не менш як 20-ці чалавек.

Паглядзець на іх цяпер і запрашае пракуратура Аршанскага раёна. На экскурсіі прапануюць запісвацца па адным і цэлымі працоўнымі калектывамі. Экскурсантамі ўжо пабылі прадстаўнікі органаў улады, міліцыянты і дзеці – выхаванцы вайскова-патрыятычнага клуба “Зубр”.

Наколькі этычна ператвараць чалавечыя парэшткі ў аб’ект цікаўнасці выпадковых “экскурсантаў”? Пракуратура пра гэта не думае, і пра тое, ці будуць парэшткі перапахаваныя па-людску, не паведамляе.
  • 🥴 1
Older posts →

About this channel

How can I read @vicspring without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Віцебская Вясна: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Віцебская Вясна have?
Віцебская Вясна (@vicspring) has 288 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Віцебская Вясна know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →