У Віцебску - новы кіраўнік абласной міліцыі. Гэта Аляксандр Купчэня, пераведзены з Мінска 🔻
Нагадаем, некалькі дзён таму ад пасады начальніка ўпраўлення абласной управы МУС быў вызвалены Максім Субота, які адпрацаваў кіраўніком віцебскай міліцыі ўсяго паўтара гады.
Цяпер на яго месца прызначаны Аляксандр Купчэня, які раней займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў .
Пра Купчэню вядома няшмат: у 2000 ён годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). Пазней атрымаў профільную ведамасную адукацыю па лініі МУС. Пачынаў службу ў органах унутраных спраў на пасадзе ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх. Потым праходзіў службу на розных пасадах у структуры грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама і даслужыўся да начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі.
Менавіта Аляксандр Купчэня у снежні 2020 года афіцыйна заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб стварэнні ў МУС адзінай рэспубліканскай базы даных аб усіх грамадзянах, якія былі затрыманыя або ідэнтыфікаваныя па відэаматэрыялах падчас «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», для далейшага выкарыстання сілавікамі ў працы (так званая "база "Беспорядки").
Яго актыўная праца па «навядзенні парадку» ў сталіцы падчас пратэстаў 2020 года паспрыяла далейшаму кар'ернаму росту — ужо ў 2022 годзе ён пайшоў на павышэнне ў цэнтральны апарат МУС.
Post #5845
94

- 💩 5
- ❤ 1