Катаванне холадам і бясплатная праца
Былы зняволены распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрыманне ў віцебскай ПК-3 ("Віцьба"):
"На каранціне мяне чамусьці пратрымалі больш за тры тыдні замест аднаго-двух. Гэта былі маразы, а мы амаль увесь час стаялі на двары. Выдалі халоднае пластыкавае адзенне, так званую "сцякляшку" без падшыўкі, тонкія шкарпэткі. Ногі ў мяне вельмі моцна мёрзлі, скура палопалася і з'явіліся цёмныя плямы, якія засталіся дагэтуль".
"Працаваць мяне адправілі на дрэваапрацоўку. Гэта неацяпляемы цэх з адкрытымі варотамі, дзе тэмпература як на вуліцы. Палітычным было забаронена працаваць на станках. Нам давалі толькі малаток ды цвікі, каб збіваць паддоны. За ўвесь час я зарабіў там можа рублёў 150, але на рукі не атрымліваў нічога, быў увесь час у мінусе, бо з кожнага штомесяц вылічваюць каля 90 рублёў за святло і цяпло калоніі".
Post #5850
79

- 😡 2
- 🤬 1