TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 288 subscribers
Post #5853 41

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязняў

У суботу, 19 верасня, на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме прайшоў маштабны перформанс «A Percussion Piece» («Удар па цішыні») у падтрымку беларускіх палітвязняў.

414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. З каструлямі, бляшанкамі, вечкамі, вёдрамі і іншымі звычайнымі прадметамі яны на працягу 30 хвілін стваралі агульны гукавы перформанс.

За кожнай маскай — рэальны чалавек, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго беларускія ўлады спрабуюць прымусіць маўчаць.

«Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму», — адзначылі арганізатары.
  • ❤ 2
  • 👍 1
More from @vicspring
  1. Sep 21, 2026Заробак 6 рублёў у месяц, абавязковы прагляд прапагандычцкіх каналаў, стукацтва і холад у…
  2. Sep 21, 2026🔽Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловас…
  3. Sep 20, 2026🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻 У Шаркоўшчыне прызналі наяўнасць расейскага нацыяналізму ў Беларусі…
  4. Sep 19, 2026За лето в Витебске ликвидировали еще два общественных объединения В июле вступили в силу р…
  5. Sep 19, 2026Катаванне холадам і бясплатная праца Былы зняволены распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрыманне ў…
  6. Sep 18, 2026🔽Па 5-ці “экстрэмісцкіх” артыкулах Крымінальнага кодэкса асудзілі былую супрацоўніцу Беша…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →