🔽Па 5-ці “экстрэмісцкіх” артыкулах Крымінальнага кодэкса асудзілі былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама
Прозвішча і імя Галіны Іосіфаўны Усцюгавай ( на фота - крайняя злева) з’явілася 18 верасня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.
56-гадовую жанчыну Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватай паводле
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1 КК РБ - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130 КК РБ - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1 КК РБ – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361 КК РБ – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.
На сайце МУС пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне.
У якасці месца нараджэння жанчыны на сайце ведамства ўказаны гарадскі пасёлак Бешанковічы. Тамтэйшая раённая газета “Зара” неаднаразова пісала пра Галіну Іосіфаўну Усцюгаву. Адзін з артыкулаў – за 2019 год – быў прысвечаны яе 50-гадоваму юбілею. У той час Галіна Усцюгава ужо 6 гадоў працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, і яе асабіста віншавала раённая вертыкаль.
У пазнейшых артыкулах – за 2025 год – жанчыну згадвалі як супрацоўніцу раённага аддзела статыстыкі – яна працавала спецыялістам па правядзенні абследаванняў.
Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2000-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета.
Post #5849
99

- 😢 4
- 🤬 1