Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін — удзельніц АБСЕ — заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і апанентаў улады. Адпаведную сумесную заяву 17 верасня агучылі на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.
У заяве адзначаецца, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларусы выйшлі на мірныя акцыі з патрабаваннем дэмакратычных пераменаў і супраць вынікаў выбараў, якія падпісанты называюць сфальсіфікаванымі.
«У адказ рэжым Лукашэнкі пачаў жорсткае і сістэматычнае падаўленне мірных пратэстаў», — гаворыцца ў заяве.
Паводле яе аўтараў, за шэсць гадоў сітуацыя істотна не змянілася.
«Беларускія ўлады працягвалі сістэматычна падаўляць асноўныя свабоды і пераследаваць тых, каго ўспрымаюць як крытыкаў улады», — адзначаецца ў дакуменце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121206
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
