TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 288 subscribers
Post #5861 151
Для аршанскіх падлеткаў правялі стрым са зняволенымі віцебскай калоніі 💻

Відэаканферэнцыя была арганізавана аршанскім раённым аддзелам адукацыі для старшакласнікаў 9-ці аршанскіх школ. 174 вучні сядзелі перад маніторамі ў сваіх навучальных установах і глядзелі на быт зняволеных.

Запрасілі на гэты стрым тых утрыманцаў калоніі, якія былі асуджаны за ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў. Мэта мерарыемства палягала ў тым, каб падлеткі на свае вочы ўбачылі, што іх чакае за парушэнне заканадаўства. А таксама маглі залаць пытанні вязням пры жыццё ў зняволенні. Пытанні былі загадзя падрыхтаваныя, каб вучні не выходзілі за межы вузкай тэматыкі стрыму.

Відэаканферэнцыя з удзелам зняволеных стала ці не апошнім аргументам у змаганні з падлеткавай "наркатычнай" злачыннасцю, якая ў Оршы стала нярэдкай з'явай. Ідэалагічныя захады, кшталту запрашэнняў на мерапрыемствы БРСМ, у выхаваўчым працэсе дапамагаюць мала...

У ранейшыя гады аршанскіх вучняў вадзілі на сапраўдныя экскурсіі ў мясцовую калонію – так званую “васьмёрку” (ПК-8). Сучасныя тэхналогіі дазваляюць наладзіць паточную сістэму: паходы ў калоніі сталі віртуальнымі, і далучыць да іх цяпер можна сотні падлеткаў. Аддзел адукацыі задаволены.
  • 🤬 2
  • 👎 1
More from @vicspring
  1. Sep 22, 2026«Радио Свобода» выяснило, как продвигается дело об избиении витеблянина в Варшаве Нападени…
  2. Sep 21, 2026Заробак 6 рублёў у месяц, абавязковы прагляд прапагандычцкіх каналаў, стукацтва і холад у…
  3. Sep 21, 2026🔽Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловас…
  4. Sep 21, 2026🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязня…
  5. Sep 20, 2026🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻 У Шаркоўшчыне прызналі наяўнасць расейскага нацыяналізму ў Беларусі…
  6. Sep 19, 2026За лето в Витебске ликвидировали еще два общественных объединения В июле вступили в силу р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →