У Аршанскім раёне стварылі незвычайную экасцяжыну. 🌲🌳 Але назва ўсё псуе
Наведнікам прапануюць не проста прагулку ў лесе: на свежым паветры можна даведацца, якія звяры і птушкі жывуць у гэтых мясцінах, пакатацца на каруселі, пагуляць у драўляныя "крыжыкі-нолікі", шашкі і нават баўлінг, паслухаць, як "гучаць" розныя пароды дрэваў, прайсціся басанож па сенсарычнай пляцоўцы. Уздоўж маршрута ўсталяваны ўказальнікі з жартоўнымі надпісамі.
Здавалася б, такі крэатыў заслугоўвае і незвычайнай назвы. Але -не. Паколькі экасцяжына знаходзіцца каля вёскі Хімы побач з аграгарадком Александрыя, назвалі яе зацёртым ідэалагічным штампам - "Бацькавы сцяжынкі".
Post #5579
119










- 💩 2
- 👍 1